Ежа

Пяць прадуктаў, якія дапамагаюць скуры абмалоджвацца

Хто з нас не хацеў бы спыніць час? Дыетолагі сцвярджаюць, што дзякуючы правільнаму выбару прадуктаў мы можам паклапаціцца пра выгляд сваёй скуры і зрабіць яе знешне маладзейшай. Паглядзіце, што для гэтага павінна быць на вашай талерцы.

Фота: pixabay.com

Раслінныя крыніцы бялку

Раслінны бялок не толькі дапамагае нарошчваць мускулы, але і спрыяе больш маладому выгляду. Бялок неабходны для пабудовы клетак і тканак, ён таксама з’яўляецца асноўным кампанентам калагену — важнага рэчыва, якое дапамагае захоўваць пругкасць, эластычнасць і малады выгляд скуры.

Калаген і так прысутнічае ў арганізме, але з узростам яго колькасць скарачаецца, і ён пачынае вырабляцца менш эфектыўна. Таму калі ўжываць прадукты, багатыя бялком, гэта будзе спрыяць сінтэзу калагену, і скура будзе выглядаць больш маладой. Прадукты з расліннымі бялкамі таксама змяшчаюць антыаксіданты, якія прадухіляюць працэсы запалення ў скуры, якое шкодзіць ёй і робіць яе жаўтаватай.

Памідоры, асабліва ў выглядзе пасты, кетчупу ці печанымі

Гэтая садавіна змяшчае лікапін — антыаксідант, што дапамагае абараніць скуру ад пашкоджання ўльтрафіялетам. Даследаванне Брытанскага журнала дэрматалогіі паказала, што жанчыны, якія штодзень ужывалі таматную пасту, былі лепш абароненыя ад шкоды, якую могуць нанесці сонечныя прамяні.

Аліўкавы алей першага адціскання

Гэта адзін з асноўных прадуктаў міжземнаморскай дыеты, які мае вялікую карысць для сэрца, але і для скуры. Аліўкавы алей багаты антыаксідантамі, якія дапамагаюць зменшыць пашкоджанне ад акіслення і запаленне, выкліканае свабоднымі радыкаламі.

Багатая на тлушч рыба

Дыетолагі раяць хаця б раз на тыдзень з’ядаць порцыю багатай на тлушч рыбы, напрыклад, ласося. Тлустыя кіслоты амега-3, што ёсць у такой рыбе, дапамагаюць зменшыць запаленне ў скуры, якое можа ёй нашкодзіць. Акрамя таго, тлустая рыба таксама змяшчае шмат бялку, важнага для вытворчасці калагену і эласціну.

Авакада

Авакада змяшчае шмат ненасычаных тлушчоў і клятчаткі, якія дапамагаюць вашай скуры выглядаць бліскучай. Яны спрыяюць фарміраванню здаровай абалонкі цела.

Злоўжываеце алкаголем? Ваша скура гэта пакажа

Як лепей абараніць сябе ад сонца?

Каментары

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?10

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы13

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага9

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?10

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →