Вайна

Мінабароны Расіі назвала сваю версію страт украінскага войска

Па словах прадстаўніка міністэрства абароны РФ Ігара Канашэнкава, беззваротныя страты арміі Украіны і іншых украінскіх ваенізаваных фармаванняў складаюць 23367 чалавек.

«На 16 красавіка толькі ў Марыупалі страты ўкраінскай групоўкі склалі больш за чатыры тысячы чалавек», — заявіў Канашэнкаў.

Напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрвʼю CNN сказаў, што падчас вайны загінулі ад 2500 да 3000 украінскіх вайскоўцаў. Яшчэ каля 10 000 вайскоўцаў атрымалі раненні.

Таксама Канашэнкаў заявіў, што ўся гарадская тэрыторыя Марыупалю «ачышчаная ад фармавання «Азоў», замежных наймітаў і ўкраінскіх войскаў».

«Рэшткі ўкраінскай групоўкі цяпер поўнасцю заблакаваны на тэрыторыі металургічнага камбіната «Азоўсталь». Адзіны іх шанц выратаваць свае жыцці — добраахвотна скласці зброю і здацца», — сказаў Канашэнкаў.

Ён таксама паведаміў, што расійскае войска збіла ў раёне Адэсы ўкраінскі ваенна-транспартны самалёт з буйной партыяй заходняга ўзбраення.

Уладзімір Зяленскі сёння заявіў, што Кіеў можа спыніць перамовы з Масквой у выпадку забойства ўкраінскіх вайскоўцаў, якія застаюцца ў Марыупалі.

Каментары

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскае «Дынама» на апошніх хвілінах прабілася ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў ВІДЭА1

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска22

Паслабленні для беларускіх турыстаў уводзіць Тайланд

З беларусам тыдзень няма сувязі пасля таго, як ён перасёк мяжу з Польшчай1

88-гадовы апальны экс-кіраўнік «Пінскдрэва» Арыніч жыве ў Беластоку ў здымнай кватэры за кошт сваякоў2

Памёр Ігар Гіпс

«Калі ўпала першая льдзінка, я зразумела, што ўсё». Град памерам з курынае яйка пашкодзіў машыну беларускі2

У Беларусі затрымалі літоўца, які абвінавачваецца на радзіме ў забойстве2

Ціханоўская: Абмежаванні на мяжы не закрануць аўтобусы і маршруткі22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Галоўнае
Усе навіны →