Свет

У ЗША перад канцэртамі коміка Сабурава ахова праглядае ў гледачоў тэлефоны і сацсеткі

У Маямі 14 красавіка ахоўнікі праводзілі старанны дагляд гледачоў, якія прыйшлі на канцэрт коміка Нурлана Сабурава. У іх праглядалі тэлефоны і запісы ў сацсетках, піша The Insider. У выніку на канцэрт не былі дапушчаныя каля 150 чалавек, якія дэманстравалі антываенную пазіцыю ў сувязі з расійскім уварваннем ва Украіну.

Нурлан Сабураў

У Чыкага канцэрт Сабурава перанеслі з 16 красавіка на нявызначаны тэрмін пасля звароту прадстаўнікоў украінскай дыяспары, паведамілі ў прэс-службе канцэртнай пляцоўкі North Shore Center. У прыватнасці, адмены канцэрта патрабаваў Генеральны консул Украіны ў Чыкага Сяргей Калядаў.

Падставай для звароту стала рэакцыя коміка на ўкраінскую мастачку Юлію Касіўчук, якая на адным з яго канцэртаў выбегла на сцэну ў сукенцы, запэцканай чырвонай фарбай.

«Прабачце, гэта месячныя? Што адбываецца? Дарма я, вядома, жанчыну паклікаў», — пажартаваў Сабураў, калі Касіўчук выводзіла ахова.

Сабураў сутыкнуўся з крытыкай праз тое, што не стаў публічна выказвацца супраць вайны ва Украіне, развязанай прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Маўчанне захоўваюць і калегі Сабурава ў шоў «Што было далей».

У інтэрнэце такое паводзіны артыстаў патлумачылі тым, што аўтарам праекта з'яўляецца Вячаслаў Дусмухаметаў, крэатыўны прадзюсар ТНТ. Гэты тэлеканал належыць дзяржаўнаму холдынгу «Газпром-Медыя».

Нягледзячы на крытыку, Сабураў не адмовіўся ад запланаванага на красавік тура па ЗША з канцэртам «Прынцыпы». Першы выступ адбыўся 8 красавіка ў Лос-Анджэлесе, дзе некалькі гледачоў адразу перапынілі Сабурава і спыталіся, чаму ён не выказваецца публічна пра тое, што адбываецца ва Украіне.

Спачатку артыст спрабаваў аджартоўвацца, але потым растлумачыў: «У мяне ёсць сям'я, вы павінны разумець. У мяне ёсць таксама свае страхі. Вы каго з мяне робіце?»

Каля канцэртных пляцовак, на якіх выступаў Сабураў, збіраліся людзі з украінскімі сцягамі, якія крычалі «Ганьба!»

Каментары

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

У мужчыны не было грошай на спатканне — ён пракраўся на мінскі завод і балгаркай выразаў медныя перахаднікі5

З 14 лютага ўязджаць у Літву на машынах з беларускімі нумарамі змогуць толькі беларусы з літоўскімі ДНЖ і яшчэ некалькі катэгорый13

Больш за 10 чалавек патанулі ў ванне праз сардэчны прыступ за 2024 год2

Беларусаў перад выбарамі прымушаюць падпісаць гэты дакумент7

Volkswagen услед за іншымі вядомымі аўтавытворцамі паведаміў пра падзенне продажаў5

Як жыве бяздомная жанчына з Гомеля, якой блогер абяцаў купіць кватэру4

Billboard назваў галоўныя хіты XXI стагоддзя2

Адвакатам Аляксея Навальнага далі ад 3,5 да 5,5 гадоў калоніі па справе аб удзеле ў «экстрэмісцкай» супольнасці2

Паблізу беларуска-літоўскай мяжы з'явіліся вайсковыя акопы і фартыфікацыі. Спадарожнікавыя ФОТЫ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Галоўнае
Усе навіны →