Трэніроўка пройдзе 29—31 сакавіка. Праводзіцца яна па плане, паведамляе Мінабароны. Але адбываецца гэта на фоне лагістычных правалаў з забеспячэннем расійскай арміі ва Украіне.
Мэты трэніроўкі, паводле Мінабароны, наступныя:
— для структурных падраздзяленняў тэхнічнага забеспячэння Мінабароны і Узброеных сіл — падтрыманне зладжанасці ў працы функцыянальных груп (цэнтраў) кіравання тэхнічным забеспячэннем на ўзроўні, які гарантуе якаснае планаванне тэхнічнага забеспячэння;
—для упраўленняў воінскіх частак тэхнічнага забеспячэння — павышэнне практычных навыкаў службовых асоб у прыняцці рашэнняў, планаванні прымянення падначаленых сіл і сродкаў.
Каментары