Каб атрымаць адказ на пытанне, навукоўцы пагутарылі з больш чым 600 жанчынамі. Як аказалася, шмат хто з іх удае задавальненне, каб падтрымаць няўпэўненых у сабе ці няўмелых мужчын.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_02/depositphotos_278885022_s-pn72o.jpg.webp)
У студзеньскім нумары выдання Social Psychological and Personality Science з’явілася навуковая праца пра тое, чаму жанчыны імітуюць аргазм.
Спачатку навукоўцы пагутарылі з 283 жанчынамі і спыталі ў іх, паміж іншым, пра тое, як яны ацэньваюць мужнасць сваіх партнёраў. Чым больш жанчыны заўважалі няўпэўненасць сваіх партнёраў, тым больш непакоіліся яны самі. Гэта, у сваю чаргу, уплывала на тое, наколькі жанчыны адчуваюць задавальненне ад сэксу і могуць перажываць аргазм.
Далей даследчыкі апыталі яшчэ 196 жанчын. Высветлілася, што рэспандэнткі, якія невысока ацэньвалі «мужнасць» сваіх партнёраў, былі не надта шчырыя з імі ў спальні, бо баяліся магчымага канфлікту ў адносінах. Цікава, што жанчыны, якія зараблялі больш за сваіх партнёраў, імітавалі аргазм у два разы часцей, чым іншыя рэспандэнткі.
Тым не менш, псіхолагі перасцерагаюць ад такой практыкі. Калі мы падманваем партнёра ў спальні, мы можам гэтым чынам яму выпадкова нашкодзіць. Ніхто не выйграе, калі грамадства ставіць занадта высокія стандарты мужнасці. Шчырая камунікацыя з партнёрам і жаданне зразумець яго сэксуальныя патрэбы — тое, ад чаго будзе добра кожнаму з партнёраў.
-
«Усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб». Прыбіральшчыца з Мінска бачыцца з мужам толькі на выходных і лічыць гэту схему ідэальнай
-
«Ужо назбірала гарэм з арабаў і туркаў, але які сэнс?» Беларуска пра тое, як шукае мужа на сайтах знаёмстваў
-
Раман з фэйкавым Брэдам Пітам каштаваў жанчыне €830 тысяч. Яна нават развялася з рэальным мужам
Каментары