Свет

Bloomberg памылкова паведаміў пра пачатак уварвання Расіі ва Украіну. Цяпер просіць прабачэння

Міжнароднае агенцтва Bloomberg апоўначы па беларускім часе заявіла пра пачатак уварвання Расіі ў Украіну. Неўзабаве паведамленне выдалілі і папрасілі прабачэння перад чытачамі. Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце агенцтва.

Навіна з загалоўкам «Russia Invades Ukraine» (Расія ўрываецца ва Украіну) з'явілася на партале Bloomberg у 16:00 па часе ЗША і ў 00:00 па Мінску 5 лютага.

Выпуск навіны журналісты патлумачылі падрыхтоўкай да рознага развіцця падзей ва Усходняй Еўропе. Яны запэўніваюць, што загаловак апублікавалі выпадкова.

Пры кліку на гэты загаловак адкрывалася старонка з паведамленнем пра памылку. Ён правісеў на сайце каля паўгадзіны, а пасля яго выдалілі.

СМІ папрасіла прабачэння ў чытачоў у асобнай заяве.

«Мы рыхтуем загалоўкі для многіх сцэнарыяў, і загаловак «Расія ўрываецца ва Украіну» быў выпадкова апублікаваны каля 16:00 па мясцовым часе на нашым сайце. Мы глыбока шкадуем пра памылку. Загаловак выдалены, мы высвятляем прычыну»,

— паведамілі ў Bloomberg.

З пачатку лістапада Расія засяродзіла вакол Украіны больш за 100 тысяч войскаў, якія Пуцін, на думку заходняй выведкі, можа прыцягнуць да поўнамаштабнага нападу на Украіну. Ужо некалькі месяцаў ЗША і Еўрасаюз з Брытаніяй працуюць над распрацоўкай інструментаў стрымлівання агрэсіі Крамля. У сваю чаргу, Масква цісне на Вашынгтон і НАТА ультыматумам па гарантыях неўступлення Украіны ў альянс.

Чытайце таксама:

Bild: Расія пачне вайну ў лютым-сакавіку, каб стварыць «саюзную дзяржаву» Расіі, Беларусі і Украіны

Фэйкавыя відэа з пакутамі рускамоўных. Разведка ЗША рассакрэціла план магчымага ўварвання Расіі ва Украіну

Чаго хоча Расія і якім будзе вялікае ўварванне РФ ва Украіну. Апублікаваныя сцэнары

Давід і Галіяф: параўноўваем сілы расійскай і ўкраінскай армій

Каментары

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады34

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

Перад выбарамі на 10% павысяць пенсіі 6

Былы прэм’ер Польшчы, які паехаў на інаўгурацыю Трампа, спрабаваў пацвердзіць сваю асобу артыкулам з Вікіпедыі1

Супрацоўніца Польскага інстытута міжнародных адносін заявіла, што ёй цікавіцца КДБ Беларусі1

Рэальны дом, пабудаваны беларускімі архітэктарамі, можа стаць канструктарам LEGO1

Сёння самы дэпрэсіўны дзень у годзе — «сіні панядзелак»2

Акаўнт сілавікоў шукае ахвотных паздымаць людзей на форуме апазіцыі. А ў іншых чатах папярэджвае, што гэта небяспечна9

Эйсмант, Радзькоў, Пярцоў і Карлюкевіч напісалі кнігу пра Лукашэнку «Наш прэзідэнт»4

Прыднястроўе пагадзілася на пастаўку газу з Малдовы2

У Беларусі ўстанавілі плату за дастаўку пенсіі паштальёнамі. Колькі давядзецца плаціць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады34

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →