Большасць інфікаваных «амікронам» — дарослыя людзі, аднак павялічваецца і колькасць захварэлых дзяцей. Пра гэта заявіла загадчыца аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Дашкевіч, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
«Вынікі маніторынгу сведчаць, што зараз пераважае штам «амікрон». Напрыклад, у Менску лічба даходзіць да 80%», -— сказала Дашкевіч.
Акрамя таго, яна дадала, што рэкамендуецца адмяніць вечары сустрэчы выпускнікоў, якія павінны былі прайсці ў гэтую суботу.
«Цяпер мы адзначаем значнае павелічэнне колькасці хворых на ВРВІ і COVID-19. З улікам эпідсітуацыі Міністэрства аховы здароўя не рэкамендуе праводзіць вечары сустрэч выпускнікоў як ва ўстановах адукацыі, так і ў грамадскім харчаванні. Лепш перанесці мерапрыемства на больш позні перыяд»,
— падкрэсліла спецыялістка.
Каментары