10 дзён спатрэбілася Беларускай чыгунцы для аднаўлення анлайн-сэрвісаў
Сёння Беларуская чыгунка паведаміла аб аднаўленні афармлення электронных квіткоў на цягнікі гарадскіх і рэгіянальных ліній. Некалькі дзён таму вярнулася магчымасць купляць квіткі з нумараванымі месцамі.
Нагадаем, што 24 студзеня ў БЧ адбыўся маштабны збой, за які ўзялі адказнасць «Кіберпартызаны».
Аб’яднанне хакераў сцвярджала, што яны зашыфравалі асноўную частку сервераў, баз даных і працоўных станцый БЧ з мэтай запаволіць і парушыць працу чыгункі, па якой едуць саставы з расійскімі войскамі.
Пры гэтым яны дадавалі, што могуць самі вярнуць сістэму ў штатны рэжым пры ўмове выканання наступнага:
— вызвалення 50 палітвязняў, якім патрэбная экстраная меддапамога;
— спынення прасоўвання расійскіх вайскоўцаў па тэрыторыі Беларусі.
Зрэшты, па-сапраўднаму сур'ёзнымі сталі перабоі толькі з анлайн-сэрвісамі, якія ўдалося вярнуць у цалкам працоўны стан толькі цяпер.
Каментары