Грамадства

Выбарчых участкаў за мяжой падчас рэферэндуму не будзе. Мала людзей, каранавірус, «тэрарыстычныя пагрозы»…

Выбарчых участкаў за мяжой падчас правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму ствараць не плануецца, паведаміў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз. Бо, маўляў, немагчыма гэта правесці бяспечна з-за каранавіруса і «тэрарыстычнай пагрозы». А таксама на консульскім уліку мала людзей. 

Міністэрства замежных спраў Беларусі. Фота: Вікіпедыя

«На сённяшні дзень больш за траціну замежных устаноў не ўтваралі ўчасткі па прычыне нязначнай колькасці грамадзян, якія знаходзяцца на консульскім уліку» — сказаў Анатоль Глаз.

У Літве і Латвіі «з прычыны дзеянняў беларускіх суседзяў» нібыта няма дастатковай колькасці персаналу, каб забяспечваць працу ўчастка. Многія амбасады і консульствы нібыта прынялі рашэнне не падвяргаць рызыцы здароўе супрацоўнікаў і тых, хто галасуе, у сувязі з рэзкім змяненнем эпідэміялагічнай абстаноўкі ў краінах знаходжання. 

Да таго ж «падчас папярэдняй выбарчай кампаніі на адрас членаў выбаркамаў і работнікаў замежных устаноў паступалі шматлікія пагрозы, рабіліся правакацыі і акцыі хуліганскага і экстрэмісцкага характару. Было б вельмі наіўна меркаваць, што кіраўнікі нашых замежных устаноў заплюшчаць вочы на абуральныя факты зусім нядбайнага стаўлення шэрагу краін ЕЗ да сваіх абавязкаў у забеспячэнні бяспекі дыпламатычных прадстаўніцтваў», — адзначыў Анатоль Глаз.

Пры гэтым, на думку МЗС: «Усё гэта ніякім чынам не перашкаджае канстытуцыйнаму праву грамадзян Беларусі прыняць удзел у маючым адбыцца рэферэндуме. Традыцыйна доля тых, хто галасуе за мяжой-менш за 1%».

Тыя ж, хто часова знаходзіцца за мяжой, запрашаюцца для галасавання ў Беларусь.

Пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў за мяжу з’ехалі дзясяткі, а па некаторых звестках, і сотні тысяч беларусаў.

Нагадаем, як на замежных участках галасавалі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. 

У многіх пасольствах і консульствах Беларусі за мяжой галасы тады палічылі сумленна. Так, у Нью-Ёрку Святлана Ціханоўская па афіцыйных звестках атрымала 93,2%, у Мюнхене — 91,7%, у Тэль-Авіве — 91,5%, у Лондане — 80,1%, у Рыме — 79,7%, у Стакгольме — 75,6%. Але варта адзначыць, што экзіт-полы, якія праводзілі беларусы замежжа, давалі ёй нават 95% галасоў.

На ўчастках у Расіі Ціханоўская прайграла, але неістотна: у Санкт-Пецярбургу Ціханоўская набрала 45,8%, а Лукашэнка - 51,1%. Прыкладна тое ж самае было і ў Маскве. Пры гэтым там у асноўны дзень галасавання сотні людзей не змаглі прагаласаваць — участкі працавалі вельмі марудна.

Копія пратакола галасавання 2020 года ў нідэрландскай Гаазе. За Ціханоўскую — 385 чалавек, за Лукашэнку — 18.

Каментары

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне4

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці4

60 беларускіх вёсак засталіся з-за снегападу без электрычнасці

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі2

Машына як з-пад катка. У Лідскім раёне ў аварыі загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей

У Віцебску ставяць самую вялікую ў Еўропе навагоднюю елку2

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам28

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне4

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →