Тэлефонная размова кіраўнікоў Беларусі і Азербайджана Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева адбылася сёння.
«Аляксандр Лукашэнка асабіста павіншаваў Ільхама Аліева з 60-гадовым юбілеем. Падзякаваў за сяброўскую падтрымку на саміце Усходняга партнёрства», - праінфармавалі ў прэс-службе.
Ільхам Аліеў, у сваю чаргу, праінфармаваў беларускага калегу аб сітуацыі на тэрыторыі Нагорнага Карабаха і ходзе аднаўлення гэтых зямель.
Таксама кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі ўвесь комплекс беларуска-азербайджанскіх адносін і дамовіліся аб працягу размовы на саміце ў Санкт-Пецярбургу 28 снежня, паведамляе БелТА.
Каментары