21-гадовы студэнт з Мінска хацеў набыць электронную цыгарэту праз інтэрнэт. Пабачыўшы, што прыладу прадае непаўналетні, пакупнік назваўся міліцыянерам, адабраў вэйп і пачаў пагражаць адказнасцю.
Пасля студэнт стаў перапісвацца са сваёй ахвярай з іншага акаўнта і даведаўся, што падлетак быў сведкам па крымінальнай справе аб падпале. Пасля ўжо з акаўнта «міліцыянера» пачаў шантажаваць школьніка працягам расследавання, калі не атрымае 1000 даляраў.
У выніку студэнта затрымалі. Заведзена крымінальная справа.
Каментары