Улада

Лукашэнка зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржаўнай мяжы ў 2021 годзе

Александр Лукашэнка зацвердзіў сёння рашэнне на ахову дзяржаўнай мяжы органамі пагранічнай службы ў 2021 годзе, піша БЕЛТА.

БелТА

Як заявілі ў Дзяржпагранкамітэце, становішча на беларускай мяжы на працягу 2020 года заставалася стабільным і кантралюемым, пагроз пагранічнай бяспецы не выяўлена.

Дзеючыя з пачатку года абмежаванні з-за пандэміі, нарошчванне шчыльнасці аховы мяжы і прыкрыцця межаў прывялі да зніжэння супрацьпраўнай дзейнасці.

«Разам з тым на межах Беларусі захаваліся рызыкі і выклікі памежнай бяспецы, звязаныя з незаконнай міграцыяй, кантрабандай і спробамі перасячэння мяжы радыкальна настроенымі асобамі. Тэрыторыя Беларусі па-ранейшаму выкарыстоўвалася для транзіту незаконных мігрантаў з праблемных рэгіёнаў у краіны Еўрасаюза», — адзначылі ў ведамстве.

Органы памежнай службы выявілі і спынілі 12 каналаў наркатрафіку, выявілі 45 асоб з прыкметамі датычнасці да экстрэмісцкай дзейнасці. Аднак у цэлым агульная колькасць парушальнікаў заканадаўства аб дзяржмяжы знізілася больш чым у два разы — з 4 тыс. у 2019 годзе да 1,8 тыс. у 2020-м.

У ліку асноўных задач на 2021 год у Дзяржаўным пагранічным камітэце назвалі ўдасканаленне інжынернага і тэхнічнага абсталявання меж, а таксама набліжэнне да іх месцаў дыслакацыі падраздзяленняў. Працягнецца актыўнае будаўніцтва сігналізацыйных комплексаў і ўстаноўка аўтаматызаваных пастоў тэхнічнага назірання для надзейнага кантролю ахоўных участкаў.

Напрыклад, створаны на памежнай заставе «Хойнікі» цэнтр маніторынгу дазваляе дыстанцыйна кантраляваць звыш за 100 км мяжы з Украінай пры дапамозе розных сістэм аховы і назірання. Сёлета яго магчымасці ўзрастуць у некалькі разоў.

Каментары

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

«Два разы штурхнеш — і катаешся хвілін 15!». Гарадзенец ператварыў легкавік у незвычайныя арэлі

Насамрэч кот, які трыумфальна зняўся ў латвійскім мультфільме «Плынь», цёмна-шэры, а не чорны5

Расійскіх дыпламатаў затрымалі ў брытанскім парламенце3

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →