Грамадства1111

Мінчуку, якога з РУУС забрала хуткая, стала горш: раніцай не пазнаў жонку

Максім Харошын / svaboda.org

Максіму Харошыну, затрыманаму невядомымі 13 кастрычніка і дастаўленаму ў бальніцу ў цяжкім стане, стала горш. Раніцай ён не пазнаў сваю жонку Кацярыну. Таксама лекары выявілі прыкметы новых траўмаў, піша Еўрарадыё.

«Яму стала горш уначы. Нават не пазнаваў раніцай мяне, — кажа Кацярына Харошына Еўрарадыё. — Лекары зрабілі яму нейкі ўкол, каб стала лягчэй. Перыядычна прыходзяць нейкія дактары. Сёння яму пацвердзілі чэрапна-мазгавую траўму і прызначылі дадатковыя даследаванні, бо праявіліся дадатковыя траўмы: ёсць болі ў пазванку, грудной клетцы, шыйным аддзеле». 

Па словах жонкі, адваката і самога Максіма, пры затрыманні супраць яго ўжывалі фізічную сілу, а ў Першамайскім РУУС збілі так, што давялося выклікаць медыкаў. Мужчына ўдзельнічаў у мірных акцыях пратэсту, дарыў кветкі жанчынам. Відэа, дзе відаць, як Харошын з цяжкасцю ідзе да хуткай, 13 кастрычніка атрымала шырокі розгалас. Другі дзень запар у кветкавую краму Максіма стаіць чарга пакупнікоў, каб падтрымаць яго.

«Гэта яму вельмі падымае настрой. Калі прыйшла [сёння], то ён быў не ў вельмі прыемным стане духу, але яму паказала [здымкі чаргі. — Еўрарадыё]. Мы вельмі ўдзячныя і хочам прыдумаць нешта, як прыйдзем у сябе, для людзей, якія ў такую непагадзь стаяць у такой чарзе», — кажа Кацярына. 

Як дадала Кацярына, яны з мужам плануюць на дзеянні сілавікоў падаць заяву ў Следчы камітэт. Цяпер над гэтым працуе адвакатка.

13 кастрычніка сталічная міліцыя пракаментавала сітуацыю з Максімам Харошыным: яго збіццё назвалі неправеранымі звесткамі.

Харошын удзельнічаў у мірных акцыях пратэсту, дарыў кветкі жанчынам. 

Увечары 13 кастрычніка ў кветкавую краму Харошына стала чарга пакупнікоў, каб падтрымаць яго.

Каментары11

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў3

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Продажы шампанскага ў свеце падаюць. Прычына — змена звычак і палітычная нестабільнасць5

«Нам казалі: не трэба палявання на вядзьмарак. І некранутым застаўся сапраўдны монстр»3

Вучоныя: больш увагі маці аддае дачцэ. Бацька таксама1

Назіраць за выбарамі ў Беларусь прыедзе швейцарац, якога на радзіме судзілі за фальсіфікацыю выбараў5

Лісы ныраюць у снег з галавой, каб злавіць здабычу. Чаму яны не траўмуюцца?1

Памятаеце 65-гадовую палітзняволеную, якая за кратамі зламала шыйку сцягна? Яна на свабодзе

ХАМАС адпусціў трох ізраільскіх закладніц

Самы багаты спецслужбіст планеты намерыўся стаць лідарам новай тэхналагічнай рэвалюцыі3

Разведкі ЗША і Еўропы не знайшлі дачынення Расіі да пашкоджанняў кабеляў у Балтыйскім моры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў3

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →