У чацвер, 6 жніўня, у парку Дружбы народаў кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская збіралася правесці вялікі канцэрт-мітынг. Там павінны былі выступіць Volski, J:Мors, Nizkiz, Tor Band, «Крама».
Але там збіраюцца правесці ўласнае мерапрыемства ўлады, адзначыўшы Дзень чыгуначных войскаў. У парк прыедзе выстава ваеннай тэхнікі, выступіць калектыў песні і танца Узброеных сіл.
Мінск-навіны паведамляюць, што плануецца таксама выступ арт-групы «Беларусы», «Песняроў», а таксама Жанэт, Аляксандры Гайдук і Аляксандра Саладухі.
Каментары