Белгазпрамбанк аднавіў шэраг аперацый з замежнай валютай для фізічных асоб, правядзенне якіх было немагчымае з 23:00 16 чэрвеня. Пра гэта паведаміла прэс-служба банка.
У паведамленні адзначаецца, што з 08:30 17 чэрвеня 2020 года адноўлены наступныя аперацыі:
- зняцце наяўнай замежнай валюты на тэрыторыі Беларусі з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі;
- унясенне наяўных беларускіх рублёў на бягучы рахунак з карткі, адкрыты ў замежнай валюце;
- р2р-пераводы ў замежнай валюце паміж карткамі Белгазпрамбанка, калі любая з іх эмітавана да бягучага рахунку з БПК ў беларускіх рублях;
- р2р-пераводы ў беларускіх рублях паміж карткамі, выпушчанымі Белгазпрамбанкам, калі любая з іх эмітавана да бягучага рахунку з БПК ў замежнай валюце;
- р2р-пераводы ў беларускіх рублях на карткі, эмітаваныя Белгазпрамбанкам да бягучага рахунку з БПК ў замежнай валюце;
- безнаяўныя аперацыі ў замежнай валюце, якія ажыццяўляюцца на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку на беларускіх інтэрнэт-рэсурсах з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі або яе рэквізітаў, эмітаванай Белгазпрамбанкам да бягучага рахунку з БПК у беларускіх рублях.
Каментары