Выпускнікі гэтых школ і гімназій лепш за ўсіх здавалі ЦТ па беларускай мове ў 2017 годзе — рэйтынг
Стваральнікі партала Eschool.by з’явіўся рэйтынг навучальных устаноў Беларусі па выніках цэнтралізаванага тэставанне за 2017 год. Ёсць інфармацыя і пра іспыт па беларускай мове.
Апошні званок у мінскай гімназіі №16. Фота Надзеі Бужан
У спіс уключаліся школы, гімназіі і ліцэі, у якіх хаця б 10 выпускнікоў здавалі беларускую мову.
- Ліцэй БДУ — 84,87
- Гімназія №1 Мінска — 77,36
- Гімназія №1 Салігорска — 76,83
- Гімназія №1 Ліды — 76,5
- Гімназія Лельчыцаў — 74,27
- Гімназія №1 Слуцка — 73,62
- Мінскі абласны ліцэй — 73,5
- Гімназія Ганцавічаў — 73,26
- Гімназія Клімавічаў — 72,7
- Школа №2 Клецка — 72,62
- Школа №3 Зэльвы — 71,8
- Гімназія №2 Ваўкавыска — 71,77
- Гімназія Шчучына — 71,71
- Гімназія №61 Мінска — 71,7
- Школа №2 Паставаў — 71,55
- Гімназія імя Янкі Купалы — 71,23
- Гімназія №29 Мінска — 70,77
- Школа Бярозаўкі — 70,12
- Гімназія №2 Полацка — 70,1
- Гімназія Лунінца — 69,85.
Каментары