Свет44

Еўракамісія ўмяшаецца ў скандал з польскім законам аб СМІ

Еўракамісія мае намер узяць пад кантроль сітуацыю ў Польшчы вакол прынятага закона аб СМІ.

Пра гэта ў інтэрв'ю Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung заявіў еўракамісар па лічбавай эканоміцы і грамадству Гюнтэр Этынгер.

«Ёсць шмат аргументаў на карысць таго, каб задзейнічаць прававы механізм ЕС і паставіць Варшаву пад назіранне», — заявіў ён.

Па словах Этынгера, Еўракамісія разгледзіць гэтае пытанне на сваім бліжэйшым пасяджэнні 13 студзеня.

Нагадаем, 1 студзеня была прынята новая рэдакцыя закона, які рэгулюе дзейнасць дзяржаўных СМІ.

Так, прынятыя папраўкі да закона, прапанаваныя дэпутатамі кіруючай партыі «Права і справядлівасьць», прадугледжваюць сярод іншага датэрміновае сканчэнне паўнамоцтваў членаў праўлення і назіральнага савета Польскага тэлебачання і Польскага радыё.

Законам прадугледжваецца, што членаў праўлення і назіральнай рады дзяржаўных СМІ будзе зацвярджаць міністр дзяржказны.

Такім чынам, закон адмяняе магчымасць правядзення конкурсаў на гэтыя пасады. Акрамя таго, зменамі ў закон прадугледжваецца скарачэнне колькасці членаў праўлення і назіральнага савета дзяржаўных медыя.

З крытыкай новага закона выступілі АБСЕ, Еўрапейскі вяшчальны саюз і Асацыяцыя журналістаў.

2 студзеня стала вядома аб адстаўцы кіраўнікоў некалькіх польскіх тэлеканалаў у знак пратэсту супраць узмацнення кантролю над дзяржаўнымі СМІ.

Каментары4

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

У мужчыны не было грошай на спатканне — ён пракраўся на мінскі завод і балгаркай выразаў медныя перахаднікі5

З 14 лютага ўязджаць у Літву на машынах з беларускімі нумарамі змогуць толькі беларусы з літоўскімі ДНЖ і яшчэ некалькі катэгорый13

Больш за 10 чалавек патанулі ў ванне праз сардэчны прыступ за 2024 год2

Беларусаў перад выбарамі прымушаюць падпісаць гэты дакумент7

Volkswagen услед за іншымі вядомымі аўтавытворцамі паведаміў пра падзенне продажаў5

Як жыве бяздомная жанчына з Гомеля, якой блогер абяцаў купіць кватэру4

Billboard назваў галоўныя хіты XXI стагоддзя2

Адвакатам Аляксея Навальнага далі ад 3,5 да 5,5 гадоў калоніі па справе аб удзеле ў «экстрэмісцкай» супольнасці2

Паблізу беларуска-літоўскай мяжы з'явіліся вайсковыя акопы і фартыфікацыі. Спадарожнікавыя ФОТЫ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Галоўнае
Усе навіны →