Свет1212

Натоўп у Тэгеране напаў на пасольства Саўдаўскай Аравіі

У іранскай сталіцы Тэгеране натоўп пратэстоўцаў супраць пакарання саўдаўскімі ўладамі вядомага шыіцкага прапаведніка Німра Бакр аль-Німра прарвалася на тэрыторыю пасольства Саудаўскай Аравіі і зладзіў пагром, паведамляюць відавочцы.

Мітынгоўцы кідалі ў будынак дыпмісіі камяні і «кактэйлі Молатава», у выніку чаго частка будынка загарэлася. Паведамляецца, што атрады паліцыі здолелі пацясніць натоўп.

3 студзеня стала вядома, што па справе аб нападзе на пасольства ў Тэгеране арыштаваныя 40 чалавек. Асобы ўсіх затрыманых высветленыя. Пракурор Тэгерана Абас Джафар Далатабадзі заявіў, што могуць быць і іншыя арышты.

Абурэнне іранцаў выклікала пакаранне папулярнага шыіцкага багаслова Німра Бакр аль-Німра ў Саудаўскай Аравіі, якога абвінавацілі ў датычнасці да тэрарыстычнай дзейнасці. Разам з ім у суботу былі пакараныя смерцю яшчэ 46 чалавек.

Прапаведнік, якога часцей за ўсё называлі проста Шэйх Німр, атрымаў шырокую вядомасць пасля 2011 года, калі падтрымаў масавыя антыўрадавыя выступы шыітаў, якія складаюць 10-15% насельніцтва каралеўства. У 2012 годзе яго арыштавалі. На судзе ён не адмаўляў вылучаных супраць яго палітычных абвінавачванняў, аднак падкрэсліваў, што ніколі не насіў зброі і не заклікаў да гвалту.

Паколькі размешчаны побач Іран з'яўляецца пераважна шыіцкай краінай у супрацьлегласць суніцкай Саудаўскай Аравіі, а ў адносінах паміж суседзямі на працягу дзесяцігоддзяў прысутнічае напружанасць (а месцамі адкрытая варожасць), то ў Іране за лёсам Шэйха Німра сачылі з падвоенай увагай.

Адразу пасля весткі аб пакаранні багаслова міністэрства замежных спраў Ірана выклікала саудаўскага пасла, заявіўшы яму ноту пратэсту. У сваю чаргу, Эр-Рыяд выклікаў іранскага пасла і заявіў, што рэакцыя Ірана на пакаранне прадстаўляе сабой «грубае ўмяшальніцтва» ў справы каралеўства.

Дзеянні Эр-Рыяда выклікалі крытыку не толькі ў Іране, але і з боку даўняга саюзніка гэтай блізкаўсходняй нафтаздабываючай манархіі — Злучаных Штатаў.

Дзярждэпартамэнт ЗША ў суботу выказаў шкадаванне ў сувязі з пакараннем смерцю Німра Бакр аль-Німра: па словах прадстаўнікоў амерыканскага знешнепалітычнага ведамства, дзеянні Эр-Рыяда могуць абвастрыць становішча на Блізкім Усходзе.

Вашынгтон заклікаў саудаўскія ўлады паважаць меркаванне апазіцыі і крытыку ў свой адрас.

Каментары12

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

У мужчыны не было грошай на спатканне — ён пракраўся на мінскі завод і балгаркай выразаў медныя перахаднікі5

З 14 лютага ўязджаць у Літву на машынах з беларускімі нумарамі змогуць толькі беларусы з літоўскімі ДНЖ і яшчэ некалькі катэгорый13

Больш за 10 чалавек патанулі ў ванне праз сардэчны прыступ за 2024 год2

Беларусаў перад выбарамі прымушаюць падпісаць гэты дакумент7

Volkswagen услед за іншымі вядомымі аўтавытворцамі паведаміў пра падзенне продажаў5

Як жыве бяздомная жанчына з Гомеля, якой блогер абяцаў купіць кватэру4

Billboard назваў галоўныя хіты XXI стагоддзя2

Адвакатам Аляксея Навальнага далі ад 3,5 да 5,5 гадоў калоніі па справе аб удзеле ў «экстрэмісцкай» супольнасці2

Паблізу беларуска-літоўскай мяжы з'явіліся вайсковыя акопы і фартыфікацыі. Спадарожнікавыя ФОТЫ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Галоўнае
Усе навіны →