Парашэнка, Пуцін, Меркель, Барозу сустракаюцца зараз у Мілане ФОТАФАКТ
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прыбыў на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным у рамках форуму «Азія — Еўропа», які праходзіць у Мілане.
Перад сустрэчай расійскі прэзідэнт выказаў надзею на аднаўленне расійска-ўкраінскага супрацоўніцтва, а ўкраінскі лідар анансаваў «няпростыя перамовы».
У перамовах таксама прымуць удзел нямецкі канцлер Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнца, і еўрапейскія лідары — прэзідэнт Еўрапейскай Рады Герман Ван Рампей і старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.
Пасля перамоваў чакаюць заяву для прэсы.
Каментары