Эканоміка22

Новы год пачаўся са $150 мільёнаў адмоўнага сальда, падзення экспарту на 15%

Яшчэ каля $350 мільёнаў выплачана нафтавых мытаў.

Паводле падлікаў Белстата, у студзені 2013 года экспарт тавараў склаў $2 999,6 мільёна і знізіўся на 14,7% адносна студзеня 2012 года. Імпарт тавараў склаўся на ўзроўні $3149,9 мільёна, знізіўшыся на 3,2%. У краіны Еўрасаюза экспарт знізіўся рэкордна — аж на 35%! А вось экспарт у Расію на 10% вырас.

Такім чынам,

сальда вонкавага гандлю таварамі ў студзеня 2013 года склала мінус $150,3 мільёна.

Яшчэ каля $350 мільёнаў было выплачана ў расійскі бюджэт у якасці кампенсацыі за пастаўкі бязмытнай нафты. У той жа час краіна мае невялікі плюс у гандлі паслугамі.

Можна чакаць, што агульны баланс плацяжоў у студзені акажацца зведзены з мінусам прыкладна 400 мільёнаў.
Гэта значна лепш за сітуацыю ў лістападзе-снежні, калі Беларусь штомесяц губляла па $650 мільёнаў. Аднак гэта ўсё адно азначае істотны дэфіцыт плацежнага балансу.

Зніжэнне экспарту амаль на 15% выклікала б шок і паніку ў любой іншай эканоміцы, але не ў беларускай. У нас гэтае падзенне тлумачыцца адным простым фактам: год таму квітнеў рээкспарт нафты пад выглядам растваральнікаў, але ад жніўня ён спыніўся пасля жорсткай рэакцыі Масквы.
У сваю чаргу, афіцыйныя пастаўкі нафты з Расіі ў Беларусь за першыя два месяцы года знізіліся на 3%.

Беларуская эканоміка татальна залежыць ад паставак нафты й газу з Расіі і наступнага продажу нафтапрадуктаў, а таксама экспарту беларускага калію. Усе астатнія тавары займаюць невялікую долю ў экспарце.

Каментары2

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў3

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні на ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс24

BELPOL раскрыў схемы, як Беларусь зарабляе на вытворчасці дэталяў для расійскіх снарадаў8

«Знёс агароджу і вылецеў на сустрэчную паласу ў лоб таксі». Сур'ёзная аварыя на сталічным праспекце1

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з Вадохрышчам і пажадаў поспехаў на выбарах5

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне20

Ціханоўская абмяркуе выбары ў Беларусі з міністрамі замежных спраў краін ЕС, а таксама ў Давосе12

ХАМАС перадаў Ізраілю спіс закладнікаў, якіх павінны вызваліць сёння. Ізраіль абвясціў спыненне агню3

Маршрутка з пасажырамі трапіла ў ДТЗ пад Мінскам1

Трамп плануе наведаць Кітай у першыя сто дзён прэзідэнцтва

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў3

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →