У ноч на 9 лістапада Леаніды дасягнулі Зямлі. Цягам 13 дзён плянэта будзе знаходзіцца ў мэтэорнай плыні.
Леаніды — самая знакамітая мэтэорная плынь у гісторыі чалавецтва, назіраньні за ёй вяліся яшчэ 4 тыс. гадоў таму. Раман Уладзімера Караткевіча «Нельга забыць» спачатку называўся «Леаніды ня вернуцца да Зямлі». Назву зьмяніла цэнзура — яшчэ жывы быў Леанід Брэжнеў. Мэтэоры лятуць у хвасьце камэты Тэмпэля-Тутля. Тая рухаецца па складанай арбіце вакол Сонца з пэрыядам звароту ў 33 гады, але раз на год чапляе сваім хвастом Зямлю ў сярэдзіне лістапада. Свайго піку зорны дождж дасягне 13 і 19 лістапада. Можна будзе назіраць да 100 мэтэораў у гадзіну. Ладуйма біноклі й спадзяемся на яснае неба.
Каментары