Свет

«Разумны гадзіннік» дапамог раскрыць забойства дзяўчыны ў Грэцыі. Гаджэт працаваў, а муж сцвярджаў, што жонка забітая

33-гадовы пілот прызнаўся ў забойстве сваёй маладой жонкі, брытанкі Кэралайн Краўч. Злачынства, якое ўзрушыла Грэцыю, адбылося 11 мая. Дзяўчына была забітая ў сябе дома. Як сцвярджаў яе муж, трое рабаўнікоў нібыта ўварваліся ў іх дом у Афінах, звязалі яго і задушылі жонку, піша Бі-бі-сі.

Фота з інстаграма

Бабіса Анагнастопуласа арыштавалі пасля таго, як у чацвер ён прыйшоў на памінальную службу сваёй памерлай жонкі на востраве Аланісас, дзе яна вырасла.

20-гадовая Краўч нарадзілася ў Вялікабрытаніі і ў дзяцінстве пераехала з бацькамі на гэты востраў, а затым выйшла замуж, нарадзіла і жыла ў прыгарадзе Афін Гліка-Нера, дзе і была забітая.

Паліцыя пачала пошукі банды, якая, па словах Бабіса Анагнастопуласа, напала на іх дом, забіла жонку і скрала 15 тысяч еўра.

Было нават абвешчана аб узнагародзе ў памеры 300 тысяч еўра за дакладную інфармацыю аб забойцах, якія ўчынілі варварскае злачынства.

Па падазрэнні ў забойстве быў затрыманы ўраджэнец Грузіі, які ў першыя дні пасля расследавання перасякаў мяжу з суседняй Балгарыяй.

Але расследаванне паказала, што ён не вінаваты, а тэхнічны аналіз гаджэтаў, якімі карысталіся Кэралайн і яе муж, паказаў, што ён хлусіць.

«Разумны гадзіннік» Кэралайн Краўч паказаў, што яе сэрца ўсё яшчэ білася ў той час, калі, як сцвярджаў яе муж, яна ўжо была забітая. А датчык актыўнасці на тэлефоне Бабіса Анагнастопуласа паказаў, што ён хадзіў у той час, калі, паводле яго слоў, быў звязаны.

Акрамя таго, храналогія і час злачынства, якія апісваў муж, адрозніваюцца ад таго, што запісалі хатнія камеры сачэння.

На памінальнай службе, alpha.tv

Дэтэктывы падышлі да яго пасля памінальнай службы на Алонісе ў чацвер, папрасіўшы яго паехаць з імі ў Афіны, заявіўшы, што ў расследаванні адбыўся прарыў і яны хочуць усталяваць асобу падазраванага. І толькі тады, калі яго прывезлі ў сталіцу Грэцыі, Анагнастопуласу сказалі, што ён і ёсць падазраваны.

Бабіс Анагнастопулас прызнаўся ў забойстве пасля васьмігадзіннага допыту. Ён таксама распавёў пра тое, што яны з жонкай часта сварыліся ў апошні час.

Расследаванне гэтага злачынства было настолькі важна, што нацыянальнае тэлебачанне Грэцыі перапыніла трансляцыю футбольнага чэмпіянату Еўра-2020 у чацвер вечарам, каб паведаміць падрабязнасці прызнання.

Мінакі і машыны нават спыняліся ля кафэ і бараў з тэлевізарамі, якія працавалі, каб пачуць апошнія навіны аб гэтай трагедыі, паведамляе карэспандэнт Бі-бі-сі Костас Кукумакас.

Каментары

Праўладны канал: Чаму Пратасевіча ўзялі на працу, а беларусаў, якія легальна ставілі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў, не бяруць?8

Праўладны канал: Чаму Пратасевіча ўзялі на працу, а беларусаў, якія легальна ставілі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў, не бяруць?

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск ахвяраваў 75 млн даляраў на кампанію Трампа3

Адрас краязнаўчага сайта палітвязня Яўгена Меркіса перакупіла казахстанскае казіно

Галоўнага трэнера футбольнай зборнай Казахстана аштрафавалі за непавагу да казахскай мовы6

Чарговы гадавы максімум. Чаму расце даляр?

Пад Масквой расстралялі высокапастаўленага афіцэра ГРУ — ён толькі вярнуўся з вайны ва Украіне8

У папулярных беларускіх чыпсах знайшлі свіное шчацінне2

У Гомелі за карупцыю судзяць «ганаровага гомсельмашаўца»

«Спробы перапісаць гісторыю сталі яшчэ больш лютымі». Лукашысты звярнулі ўвагу на асартымент беларускіх кнігарняў10

У цэнтры Гродна заўважылі трусоў. Адкуль яны там?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праўладны канал: Чаму Пратасевіча ўзялі на працу, а беларусаў, якія легальна ставілі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў, не бяруць?8

Праўладны канал: Чаму Пратасевіча ўзялі на працу, а беларусаў, якія легальна ставілі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў, не бяруць?

Галоўнае
Усе навіны →