Беларусь не атрымае ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця запытаныя 3,5 мільярда даляраў. Як заявіў расійскі міністр фінансаў Антон Сілуанаў, магчымасці выдаць такую суму ў фонду няма. Масква гатовая аказаць Беларусі меншую падтрымку.
Таксама Расія гатовая разгледзець прапановы Беларусі па дапамозе ў рэфінансаванні знешняга доўгу на фоне знешніх цяжкасцяў, з якімі сутыкнулася краіна.
«Мы тут гатовыя разглядаць прапановы беларускіх нашых калег, партнёраў па пытаннях дапамогі рэфінансавання даўгавых абавязацельстваў перад Расіяй. У якім фармаце гэта будзе, ці часткова гэта будзе праз Еўразійскі фонд, ці гэта будуць знешнія дзяржкрэдыты — гэтае пытанне мы вырашым», — сказаў Сілуанаў.
Ён растлумачыў, што ў першую чаргу гаворка можа ісці аб рэфінансаванні доўгу прыкладна ў $1 млрд у год перад РФ і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця.
Каментары