Хакеры сцвярджаюць, што ўзламалі базу Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Яны апублікавалі даныя па найбліжэйшым коле Лукашэнкі
У пацверджанне былі апублікаваныя выпіскі з базы на высокапастаўленых чыноўнікаў, а таксама людзей з бліжэйшага кола Лукашэнкі.
У базе ФСАН захоўваюцца наступныя звесткі: прозвішча, імя, пол, узрост, адрас, нумар пашпарту і ідэнтыфікацыйны нумар, УН, месца працы, сума выплачаных падаткаў. У фонд выплачваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы, узносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне і шэраг іншых плацяжоў.
Раней хакеры заяўлялі пра ўзлом АІС «Пашпарт», базы ДАІ, іншых баз звестак МУС, у тым ліку архіў праслухоўвання службы ўласнай бяспекі і базу запісаў аператыўных дронаў. Афіцыйнага пацверджання гэтых узломаў не было. Але ўлады заявілі пра стварэнне Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных звестак.
Каментары