Свет77

Ад Караева да Ярмошынай — поўны спіс чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Еўрасаюза

Еўрасаюз апублікаваў імёны тых, хто ўвайшоў у санкцыйны спіс з-за парушэнняў правоў чалавека і фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

У санкцыйным спісе Еўрасаюза значацца больш за 40 прозвішчаў беларускіх чыноўнікаў і афіцыйных асоб.

У спіс трапілі міністр унутраных спраў Юрый Караеў, першы намеснік міністра Генадзь Казакевіч, намеснікі міністра Аляксандр Барсукоў, Сяргей Хаменка, Юры Назаранка. Ёсць у спісе і іншыя прадстаўнікі МУС, сярод якіх — намеснік камандуючага Унутранымі войскамі Хазалбек Атабекаў, камандзір СОБРа Аляксандр Быкаў, начальнік Дэпартамента аховы Аляксандр Шэпелеў, камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Іван Кубракоў. Таксама ў спісе — прадстаўнікі кіраўніцтва Маскоўскага РУУС сталіцы і УУС Гомельскага аблвыканкама, начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама, камандзіры АМАПа Віцебска, Гомеля і Брэста, начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі і начальнік ІЧУ на Акрэсціна.

Сярод сілавікоў у спісе таксама цяперашні сакратар Савета бяспекі Беларусі і былы старшыня КДБ Валерый Вакульчык, усе намеснікі старшыні КДБ, былы генеральны пракурор Аляксандр Канюк.

Таксама пад санкцыі патрапілі ўсе члены ЦВК на чале з Лідзіяй Ярмошынай.

Вось поўны спіс: 

Юрый Караеў — міністр унутраных спраў 

Генадзь Казакевіч — першы намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, начальнік крымінальнай міліцыі

Аляксандр Барсукоў — намеснік міністра ўнутраных спраў 

Сяогей Хаменка — намеснік міністра ўнутраных спраў

Юрый Назаранка — намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі

Хазалбек Атабекаў — намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС

Аляксандр Быкаў — камандзір САХРа

Аляксандр Шэпелеў — начальнік Дэпартамента аховы МУС

Дзмітрый Балаба — камандзір мінскага АМАПа

Іван Кубракоў — начальнік ГУУС Мінгарвыканкама

Максім Гамола — начальнік Максоўскага РАУС г. Мінска

Аляксандр Аляшкевіч — першы намеснік начальніка — начальнік крымінальнай міліцыі Маскоўскага РУУС г. Мінска

Андрэй Галенка — намеснік начальніка Маскоўскага РАУС г. Мінска — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі

Аляксандр Васільеў — начальнік УУС Гомельскага аблвыканкама

Алег Шулякоўскі — першы намеснік начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама — начальнік крымінальнай міліцыі 

Анатоль Васільеў — намеснік начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі

Аляксандр Астрэйка — начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама

Леанід Жураўскі — камандзір віцебскага АМАПа

Міхаіл Дамарнацкі — камандзір гомельскага АМАПа

Максім Міховіч — камандзір брэсцкага АМАПа

Алег Маткін — начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС 

Іван Сакалоўскі — начальнік ЦІП на Акрэсціна 

Валерый Вакульчык — былы старшыня КДБ 

Сяргей Церабаў — першы намеснік старшыні КДБ

Дзмітрый Равуцкі — намеснік старшыні КДБ

Уладзімір Калач — намеснік старшыні КДБ

Алег Чарнышоў — намеснік старшыні КДБ

Аляксандр Канюк — былы генеральны пракурор 

Лідзія Ярмошына — старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі

Вадзім Іпатаў — намеснік старшыні ЦВК

Алена Дмухайла — сакратар ЦВК 

Андрэй Гуржы — член ЦВК

Вольга Дарашэнка — член ЦВК 

Сяргей Каліноўскі — член ЦВК

Святлана Кацуба — член ЦВК

Аляксандр Ласякін — член ЦВК

Ігар Плышэўскі — член ЦВК

Марына Рахманава — член ЦВК

Алег Сліжэўскі — член ЦВК

Ірына Цэлікавец — член ЦВК

Каментары7

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Беларусы адкрылі ў Варшаве салон кухняў, але кліенты так і не дачакаліся сваіх заказаў

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну2

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў8

Памятаеце міністра спорту Качана, які ўляпаўся ў туалетны скандал? Яго цяперашняя пасада не ўражвае3

Цягнік Мінск — Гомель прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на чатыры з паловай гадзіны

У Мінску з'явіліся дзве новыя вуліцы. Вось якія назвы1

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →