Здарэнні2525

Усё ж расстрэл: адхілілі апеляцыю жыхара Лунінца, які адрэзаў галаву немаўляці

31 студзеня Вярхоўны суд вырашыў, што 48-гадовы Віктар Сергель з Лунінца ўсё ж заслугоўвае смерці.

Віктар Сергель

Сергель быў прызнаны вінаватым па жудаснай справе аб забойстве 8-месячнай дзяўчынкі. Адбылося ўсё яшчэ ў 2018 годзе. Мужчына выпіваў дома ў сваёй знаёмай, 26-гадовай Наталлі Колб. Разам яны забілі малую дачку Наталлі. Прычыны і абставіны страшнага ўчынку невядомыя, але калі з працы вярнуўся муж Наталлі Колб, то ўбачыў у хаце п’яную жонку, п’янага госця і мёртвае цела сваёй дачкі на падлозе. Дзяўчынку жорстка збілі і адрэзалі ёй галаву.

Пасля гэтага Наталлю Колб і Віктара Сергеля затрымалі. У кастрычніку 2019 года Брэсцкі абласны суд агучыў вырак: і Наталля, і Віктар атрымалі максімальна магчымыя пакаранні. Сергелю прысудзілі расстрэл, а Колб — 25 гадоў пазбаўлення волі (у Беларусі смяротнае пакаранне ці пажыццёвы тэрмін жанчынам не прысуджаюцца).

Але ж Віктар Сергель пасля прысуду падаў апеляцыю (па інфармацыі партала tut.by, сам Сергель не аспрэчваў прысуд, апеляцыя была ідэяй яго адвакатаў). Але Вярхоўны суд вырашыў, што літасці мужчына не заслугоўвае. Такім чынам, Сергеля расстраляюць.

Каментары25

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ3

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі ж тут Мінска! Пра новую кнігу Заміроўскай1

90 гадоў з дня нараджэння Станіслава Шушкевіча — архіўны фільм «Нашай Нівы» пра першага кіраўніка незалежнай Беларусі5

У Магілёве маршрутка сутыкнулася з аўтобусам

Логіка Ярмошынай: Трэба ісці на выбары, каб Лукашэнку паважалі ў Кітаі9

Украіна ўзнагародзіла каліноўцаў медалямі2

Што цяпер з пацярпелымі на пажары ў віцебскім гандлёвым цэнтры

Беларусы пабеглі рабіць візы на жнівень — усё праз канцэрт Макса Каржа21

«Цяпер бегаць за ім прапаноўваць на падносіку?» Райвыканкам абурыўся скаргамі экс-сенатара, які не можа знайсці працу3

«Кампенсацыя за паразу ў Сірыі». Што стаіць за заявай Мядзведзева наконт «новых рэгіёнаў» Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ3

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Галоўнае
Усе навіны →