У ЖЭС звярнуліся жыхары дома па праспекце Пушкіна са скаргамі на свінню, якая перашкаджае людзям спакойна жыць. Супрацоўнікі ЖЭС у сваю чаргу звярнуліся па дапамогу ў міліцыю, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Калі міліцыя і супрацоўнікі ЖЭС ўвайшлі ў кватэру, высветлілася, што сапраўды ў кватэры ў 45-гадовага непрацуючага мужчыны на балконе жыве кабан. Як патлумачыў гаспадар жывёлы, ён набыў яго на рынку, каб не было сумна, так як у кватэры жыве адзін.
Прадстаўнікамі ЖЭС ў дачыненні да мужчыны быў складзены акт для прыцягнення яго ў наступным да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 21.16 КаАП (Парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі). Яму пагражае штраф да 30 базавых велічынь (735 рублёў).
Каментары