Канада адмовілася выдаць Расіі У. Катрука, які можа быць датычны да спалення Хатыні
Канада адмовілася выдаць Расіі Уладзіміра Катрука, як мяркуецца, які прымаў удзел у забойствах жыхароў беларускай вёскі Хатынь падчас Другой сусветнай вайны, паведаміў намеснік генпракурора Расіі Аляксандр Звягінцаў.
Раней следства паведамляла, што завяло крымінальную справу па артыкуле «генацыд» у дачыненні да Катрука і мае намер дамагацца яго экстрадыцыі ў Расію.
У вёсцы Хатынь ў сакавіку 1943 года былі забітыя 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей, і знішчаныя ўсе дамы.
Уладзімір Катрук уваходзіў у дзесятку найбольш шуканых цэнтрам Сімона Візенталя нацысцкіх злачынцаў. Ён быў знойдзены ў квэбэкскім муніцыпалітэце Мантэрэжы ў Канадзе.
Катрук апошнія гады разводзіць пчол на ўскраіне канадскага горада Ормстаўн. Падчас допыту ён адмаўляў усе сувязі з нацыстамі, заявіўшы, што нічога не ведае пра «спіс Візенталя».
Федэральны суд Канады раней вызначыў, што Катрук схлусіў аб адсутнасці ў яго біяграфіі сувязяў з вермахтам для палягчэння працэдуры атрымання грамадзянства ў Квебеку.
Каментары