Грамадства1414

Аляксандра Грунова паўторна прысудзілі да смерці

Да смяротнага пакарання асуджаны забойца гомельскай студэнткі Наталлі Емяльянчыкавай, 25- гадовы Аляксандр Груноў.

Такое рашэнне прыняла сёння судовая калегія па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда. Груноў прызнаны вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю па артыкуле 139 Крымінальнага кодэкса.

Спрэчкі па справе аб жорсткім забойстве дзяўчыны адбыліся 23 снежня ў Гомельскім абласным судзе. Груноў 20 верасня 2012 з-за крыўды нанёс не менш за 102 нажавыя раненні Наталлі Емяльянчыкавай, ад чаго тая памерла на месцы.

Раней Гомельскі абласны суд прыгаварыў Грунова да вышэйшай меры пакарання, аднак судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда 22 кастрычніка адмяніла смяротны прысуд, накіраваўшы справу на перагляд.

26 лістапада ў абласным судзе пачаўся паўторнае слуханне справы.

Падчас спрэчак у панядзелак дзяржаўны абвінаваўца запатрабавала для абвінавачванага вышэйшую меру пакарання — расстрэл.

Пракурор адзначыла, што Груноў учыніў злачынства, якое шакіруе сваёй жорсткасцю, гэты чалавек небяспечны для грамадства. На думку дзяржабвінаваўцы, у справе шмат абставінаў, што абцяжваюць віну Грунова, у той час як змякчальных — няма. Яўку з павіннай, напісаную абвінавачваным пасля дастаўкі ў міліцыю, лічыць такой акалічнасцю нельга, заявіла пракурор.

Маці забітай студэнткі таксама запатрабавала для абвінавачванага вышэйшай меры пакарання. «У яго няма ні кроплі жалю, ні кроплі раскаяння, як яго наогул можна лічыць чалавекам?» — заявіла жанчына.

Яна таксама зачытала паведамленне СМІ з меркаваннем Аляксандра Лукашэнкі аб гомельскай справе. Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, сказаў: «Калі ты, нягоднік і падонак, ідзеш і не першы раз ужо ўчыняеш злачынства, забіваеш чалавека, то якое права ты маеш жыць на гэтай зямлі? Я не крыважэрны, але адплата і пакаранне павінныя быць адпаведнымі. Вазьміце гэта на кантроль. У адваротным выпадку мы ніколі не навядзем парадак і ніколі не панізім гэтую тэмпературу ў грамадстве. Цяжкія, асабліва цяжкія злачынствы: вінаваты — адказвай на ўсю катушку».

Адвакат абвінавачванага папрасіў суд пакараць Грунова пазбаўленнем волі, але не расстрэлам, бо ўпэўнены, што ён не настолькі небяспечны для грамадства, як лічыць дзяржабвінаваўца.

Адвакат прывёў довады аб змякчальных абставінах у справе, у тым ліку аб яўцы з павіннай: «Яна сведчыць аб чыстасардэчным прызнанні і раскаянні. Калі б абвінавачваны не напісаў яўку з павіннай і наогул адмовіўся ад дачы паказанняў, было б вельмі складана даказаць яго віну. Усё абвінавачанне будуецца на паказаннях Грунова».

Сам Груноў, які выступіў з апошнім словам у судзе, толькі папрасіў даравання ў маці забітай дзяўчыны і сказаў, што «не ведае, як гэта адбылося». Адносна пакарання ён ні аб чым суд не прасіў.

Трэба адзначыць, што забойства студэнткі Груноў учыніў праз год пасля адбыцця пакарання за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, што пацягнула смерць: ён збіў сужыцеля сваёй маці.

Па выніках псіхіятрычнай экспертызы малады чалавек прызнаны адэкватным, залежнасці ад алкаголю і наркотыкаў у яго не выяўлена. Аднак ён хварэе на змяшанае расстройства асобы.

Каментары14

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ3

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі ж тут Мінска! Пра новую кнігу Заміроўскай1

90 гадоў з дня нараджэння Станіслава Шушкевіча — архіўны фільм «Нашай Нівы» пра першага кіраўніка незалежнай Беларусі5

У Магілёве маршрутка сутыкнулася з аўтобусам

Логіка Ярмошынай: Трэба ісці на выбары, каб Лукашэнку паважалі ў Кітаі9

Украіна ўзнагародзіла каліноўцаў медалямі2

Што цяпер з пацярпелымі на пажары ў віцебскім гандлёвым цэнтры

Беларусы пабеглі рабіць візы на жнівень — усё праз канцэрт Макса Каржа21

«Цяпер бегаць за ім прапаноўваць на падносіку?» Райвыканкам абурыўся скаргамі экс-сенатара, які не можа знайсці працу3

«Кампенсацыя за паразу ў Сірыі». Што стаіць за заявай Мядзведзева наконт «новых рэгіёнаў» Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ3

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Галоўнае
Усе навіны →