БТ паказвае фільм "Тадэвуш Касьцюшка. Вяртаньне героя"
Аўтар чатырохсэрыйнага дакумэнтальнага фільму — Алег Лукашэвіч.
26 лютага (панядзелак) у этэры Першага каналу (былое БТ) стартавала прэм’ера чатырохсэрыйнага фільма «Тадэвуш Касьцюшка. Вяртаньне героя» аўтарскага праекта Алега Лукашэвіча «Эпоха».
Як зазначыў Алег Лукашэвіч, тэлегледачы пабачаць унікальныя дакумэнты, асабістыя рэчы, у тым ліку і тэстамэнт Касьцюшкі.
Здымкі фільма праходзілі ў ЗША, Францыі, Швайцарыі. У першай сэрыі паказвалі пра амэрыканскі этап нацыянальнага героя Беларусі.
Праект «Эпоха» існуе са студзеня 2006 г. Тэлегледачы ўжо пабачылі БТ пра Марка Шагала, Эўфрасіньню Полацкую, Адам Міцкевіч, Францыск Скарына, Ігнацы Дамейка, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Фільм «Эўфрасіньня Полацкая» заняў першае месца на IX Эўразійскім тэлефоруме ў Маскве ў намінацыі «Дакумэнтальныя фільмы і праграмы».
Увечары з панядзелка па чацьвер. Першы канал (былое БТ). 21.40
Паглядзіце, не пашкадуце.
Каментары