Улада

Багданкевіч ухваляе роспуск макееўскай Рады: Яна была бяззубая

Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей распусьціў грамадзка-кансультатыўную раду, каб яе сяброў не абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з уладамі.

Сябра Рады, былы старшыня Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч не атрымліваў ніякіх паведамленьняў пра роспуск Рады ад яе старшыні Ўладзімера Макея і даведаўся пра гэта з мэдыяў.

«Калі Макей распусьціў раду, то 

я вітаю гэты ягоны крок. Ён распусьціў раду, якая фармальна функцыянавала, а насамрэч не працавала.
Ён кажа, што распускае раду, бо сяброў рады абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з уладамі. Гэта абсалютна не вытрымлівае крытыкі. Бо рада ж стваралася ў імя супрацоўніцтва. І таму мы хацелі супрацоўнічаць. Я, да прыкладу, рабіў там даклад па эканоміцы дзеля таго, каб быць пачутым, каб не дапусьціць такога абвальнага крызісу. Але насамрэч
гэтая рада была поўнасьцю бяззубая, прайшло толькі два пасяджэньні больш чым за два гады. І нічога ня вырашыла.
Таму трэба было яе распускаць».

Уладзімер Макей патлумачыў роспуск Рады тым, што яе «праца ня можа быць па-сапраўднаму плённай у атмасфэры абвінавачваньня ў тым, што гэтая структура цалкам падкантрольная ўладзе і сябры рады — прызначэнцы адміністрацыі».

Каментары

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады20

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

Прыднястроўе пагадзілася на пастаўку газу з Малдовы2

У Беларусі ўстанавілі плату за дастаўку пенсіі паштальёнамі. Колькі давядзецца плаціць2

Упершыню жанчына стане губернатарам Ватыкана5

Зяленскі апублікаваў новае відэа з палонным паўночнакарэйскім вайскоўцам1

Азаронак расказаў, як чалавека, які штурхануў яго маці-кандуктарку ў аўтобусе, адправілі ў ізалятар16

У машыне расійскага акцёра Гошы Куцэнкі знайшлі цела забітай жанчыны20

У Мінску святар асвяціў аквапарк з 10-метровага трампліна9

У Мінску гарэў жылы дом6

У Гродне дзіця два месяцы крала цацкі з крамы. Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады20

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →