Улада1818

Чарговы «апошні шанец» на чарговы дыялог?

Лідары палітычных партый сустрэліся з Сікорскім і Фюле.

«Мы сёння гаварылі пра тое, што ўладам Беларусі, Лукашэнку яшчэ не позна пайсці на дыялог з Еўропаю, каб застацца ў гісторыі Беларусі не дыктатарам, а ўсё ж такі хоць бы прыстойным чалавекам», — заявіў Уладзімір Някляеў падчас прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы прадстаўнікоў беларускай апазіцыі з міністрам замежных справаў Польшчы Радославам Сікорскім і Штэфанам Фюле, камісарам ЕЗ у пытаннях пашырэння добрасуседства.

У сустрэчы з беларускага боку ўдзельнічалі палітыкі Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Сяргей Калякін і Аляксандр Мілінкевіч. Учора найбуйнейшыя апазіцыйныя партыі ды рухі Беларусі падпісалі пагадненне аб умовах правядзення свабодных выбараў. Апазіцыйныя лідары заявілі пра стварэнне платформы, на базе якой маюць намер супольна дзеяць.

Радослаў Сікорскі ды Штэфан Фюле заявілі, што вітаюць спробы апазіцыі кансалідавацца. «Еўропа гатовая падтрымаць Беларусь, якая стане на шлях дэмакратызацыі. Але першапачатковаю ўмоваю дыялогу ёсць вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў, вязняў сумлення, а потым — размовы пра поўную дэмакратызацыю Беларусі, — падкрэсліў міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі. — Ужо цяпер задумаемся, як тая дэмакратычная Беларусь можа распачаць мадэрнізацыйныя рэформы, каб будучая дэмакратычная Беларусь магла мець найбольш цесныя дачыненні з Еўропаю».

Паводле экс-кандыдата на прэзідэнта Віталя Рымашэўскага, Еўропа мае жорсткую пазіцыю адносна дачыненняў з афіцыйным Менскам. «Ніхто не будзе гуляцца ў гульні ўладаў Беларусі, якія яны навязвалі да 19 снежня. Мы дамовіліся, што нашыя пазіцыі будуць каардынавацца, што з уладаю, як нам паабяцалі, ніякіх перамоваў не будзе да вызвалення палітзняволеных», — заявіў палітык.

Каментары18

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады20

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

Прыднястроўе пагадзілася на пастаўку газу з Малдовы2

У Беларусі ўстанавілі плату за дастаўку пенсіі паштальёнамі. Колькі давядзецца плаціць2

Упершыню жанчына стане губернатарам Ватыкана5

Зяленскі апублікаваў новае відэа з палонным паўночнакарэйскім вайскоўцам1

Азаронак расказаў, як чалавека, які штурхануў яго маці-кандуктарку ў аўтобусе, адправілі ў ізалятар16

У машыне расійскага акцёра Гошы Куцэнкі знайшлі цела забітай жанчыны20

У Мінску святар асвяціў аквапарк з 10-метровага трампліна9

У Мінску гарэў жылы дом6

У Гродне дзіця два месяцы крала цацкі з крамы. Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады20

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →