Здароўе

Стрэс i яго прафiлактыка

Як лёгка часам людзi вымаўляюць у адказ на пытанне, чаму ў iх стомлены выгляд або незадаволены твар: «Ды ў мяне стрэс!». А далей пачынаецца, як правiла, пералiчэнне ўсiх цяжкасцяў — ад праблем са здароўем да праблем у зносiнах з людзьмi. І здаецца, што стрэсавы стан — гэта штосьцi звычайнае, непазбежнае, як дрэннае надвор’е. Давайце разбяромся, цi так гэта.

Стрэс — ахоўная рэакцыя арганiзма на тое, што палохае чалавека, раздражняе або пагражае яму, на iнтэнсiўнае, незвычайнае знешняе ўздзеянне. Стрэс (безумоўна, не надта моцны) неабходны чалавеку, паколькi стымулюе дзейнасць нервовай сiстэмы i работу ўнутраных органаў. Чалавек, як любая жывая iстота, так устроены, што ў выпадку небяспекi, неабходнасцi пераадолець раптам узнiклую перашкоду выпрацоўвае гармоны, якiя выкiдваюцца ў кроў. Гэта адразу надае нам моцы, раскрывае новыя здольнасцi — дае магчымасць пераадолення гэтых перашкод, павышае шанцы на выжыванне. Гэта нармальная рэакцыя арганiзма на стрэс. Але жыццё сучаснага чалавека немагчымае без аўралаў на працы, хваробаў i стратаў блiзкiх людзей, разводаў i да т.п. I калi такiя непрыемныя падзеi доўжацца працяглы час, назапашваюцца, з’яўляецца рызыка развiцця хранiчнага стрэсу, якi шкодны i нават небяспечны, бо гармоны, накiраваныя на пераадоленне перашкод, не растрачваюцца, а назапашваюцца ў лiшку i могуць нанесцi шкоду здароўю. Хранiчны стрэс — вынiк пастаяннага або працяглага знаходжання ў становiшчы, якое гняце чалавека. (Дарэчы, праявы стрэсу знойдуць у сябе многiя: парушэнне канцэнтрацыi ўвагi, знiжэнне працаздольнасцi, хуткая стомленасць, раздражняльнасць, агрэсiўнасць, беспадстаўныя трывожнасць i страхi, пастаяннае гнятучае адчуванне вiны i г.д.).

Як жа навучыцца пазбягаць стрэсавых сiтуацый на працы i дома? Для гэтага неабходна:

правiльна размяркоўваць час

пры дэфiцыце часу першае правiла — не запускаць справы;

хатнюю працу рабiць не ад выпадку да выпадку, а намячаць загадзя i выконваць яе рэгулярна;

пры наяўнасцi мноства спраў неабходна пачынаць з найбольш важных, а заканчваць менш важнымi.

дакладна арганiзаваць працу

падрыхтаваць працоўнае месца, прыбраць усё лiшняе i запасцiся неабходным;

перад пачаткам працы варта паклапацiцца, каб вашу ўвагу не адцягвалi; уладзiць усе лiшнiя справы (напрыклад, загадзя зрабiць неабходныя тэлефонныя званкi).

умець адпачываць. Нават пры вялiкай загружанасцi людзям, якiя ўмеюць арганiзаваць свой вольны час, не страшны нiякi стрэс. Лепшы вiд адпачынку — гэта змена дзейнасцi. Калi на працягу працоўнага дня вы нiчога цяжэйшага, чым ручка, не падымаеце, у выхадны варта заняцца фiзiчнай працай або спортам. I наадварот, пасля iнтэнсiўнага працоўнага тыдня з цяжкiмi фiзiчнымi нагрузкамi ў выхадныя лепш расслабiцца. Карысная спакойная прагулка ў лесе, паход у кiно або тэатр. Такiя мерапрыемствы лепш планаваць загадзя.

Нават пры вялiкай загружанасцi людзям, якiя ўмеюць арганiзаваць свой вольны час, не страшны нiякi стрэс. Лепшы вiд адпачынку — гэта змена дзейнасцi. Калi на працягу працоўнага дня вы нiчога цяжэйшага, чым ручка, не падымаеце, у выхадны варта заняцца фiзiчнай працай або спортам. I наадварот, пасля iнтэнсiўнага працоўнага тыдня з цяжкiмi фiзiчнымi нагрузкамi ў выхадныя лепш расслабiцца. Карысная спакойная прагулка ў лесе, паход у кiно або тэатр. Такiя мерапрыемствы лепш планаваць загадзя.

I ўсё ж самае галоўнае, ад чаго залежыць, цi будзе ў чалавека хранiчны стрэс, — яго эмоцыi, яго стаўленне да непрыемнасцяў i падзей, што адбываюцца вакол. Ужо даказана, што настрой чалавека аказвае наймацнейшы ўплыў на яго здароўе. Усё, што адбываецца ў нас у галаве, што мы сабе ўяўляем, пра што думаем, уплывае на наш стан, прычым адбываецца гэта нiбыта само па сабе, аўтаматычна, па‑за нашай свядомасцю. Калi мы ўспамiнаем добрыя падзеi — зведваем радасць, пры дрэнных успамiнах — адчуваем цяжар на душы.

Узнiкае пытанне: «А цi можа чалавек кiраваць сваiмi эмоцыямi?». Так, можа. I калi ён сапраўды клапоцiцца пра сябе, то павiнен гэтаму навучыцца. Вучыцеся падаўляць у сабе злосныя пачуццi — зайздрасць, незадавальненне сабой, навакольнымi, працай; не раздражняцца па прычыне дробных жыццёвых праблем. Не прад’яўляйце празмерных патрабаванняў да навакольных, асаблiва ў сям’i, не iмкнiцеся пад сябе перарабiць жонку (мужа), дарослых дзяцей. Прымайце людзей такiмi, якiя яны ёсць. Дарослага чалавека перавыхаваць складана, а перавыхаванне выклiкае раздражненне з яго боку. Не ўпадайце ў гнеў, калi штосьцi або хтосьцi раздражняе; не рэагуйце адразу — наколькi гэта магчыма, палiчыце ў думках, зрабiце два‑тры глыбокiя ўдыхi. Падумайце i пастарайцеся зразумець пункт гледжання гэтага «раздражняльнiка», калi гэта канкрэтны чалавек. Пашукайце спакойны i далiкатны спосаб паўплываць на яго, выкарыстайце жарт.

Пераадолець дрэнны эмацыйны стан i зняць раздражненне дапамогуць наступныя практыкаваннi ўсходняй медыцыны:

скрыжуйце ўказальныя пальцы рук, перавядзiце рукi за галаву, ногi пастаўце на шырыню плячэй, наскi ў бакi; робячы ўдых, злучыце ногi i застыньце ў гэтым становiшчы на 5 секундаў; цяпер паступова вярнiцеся ў зыходнае становiшча, робячы выдых (паўтарыце 10 разоў);

лежачы на падлозе, абдымiце каленi i як мага шчыльней прыцiснiцеся да iх (выконваць 2 хвiлiны).

Псiхолагi рэкамендуюць для гэтых мэтаў i аўтатрэнiнгi. Яны даступныя i простыя. Каб выклiкаць у сябе стан унутранага спакою i камфорту, выканайце практыкаванне «сховiшча». Вы ў думках ствараеце сабе сховiшча — месца, дзе вас нiхто не патрывожыць i не патурбуе, i ў думках знаходзьцеся ў iм нейкi час. Гэта можа быць што заўгодна — любiмы пакой, бераг мора, шалаш у лесе, нават iншая планета… Адзiная ўмова — каб вы адчувалi сябе спакойна, утульна. Супакоiўшыся i адпачыўшы, вяртайцеся ў рэальны свет. Для гэтага дастаткова глыбока ўздыхнуць i расплюшчыць вочы.

I яшчэ некалькi канкрэтных парад па выхадзе са стрэсавых станаў:

забяспечце сабе дастатковы сон — гэта лекавы сродак пры нервовым напружаннi;

зрабiце масаж або самамасаж, якi паляпшае кровазварот, павышае мышачны тонус i выклiкае адчуванне расслабленасцi;

наведайце лазню, якая асвяжыць не толькi цела, але i душу;

выкарыстайце музыкатэрапiю: любiмая мелодыя выклiкае станоўчыя эмоцыi, дапамагае забыцца на стомленасць i прычыны стрэсу, нармалiзуе артэрыяльны цiск i пульс;

вазьмiце водпуск, калi стрэс выклiканы непрыемнасцямi на працы.

I самае галоўнае ў прафiлактыцы стрэсу: неабходна заўсёды памятаць, што з любой жыццёвай сiтуацыi, лёсавызначальнай або паўсядзённай, ёсць выйсце, а ў чалавека ёсць права змянiць сябе або сваё стаўленне да таго, што ён лiчыць няшчасцем, бядой. Кiраваць сваiмi эмоцыямi не толькi можна, але i трэба. Асноўнае ў пераадоленнi жыццёвых перашкод — дзеянне (рухi, учынкi), а гэта заўсёды лепш, чым пакорнасць абставiнам.

Каментары

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →