Культура44

У Будславе прайшла традыцыйная начная працэсія са свечкамі ФОТАРЭПАРТАЖ

Будслаўскі фэст, што звычайна праводзіцца ў пачатку ліпеня, збірае некалькі тысячаў вернікаў і пілігрымаў з усёй Беларусі.

Уначы ў Будславе адбылася працэсія са свечкамі і святая імша, цэлебрацыю якой узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, піша Catholic.by.

Роўна апоўначы вітаючы сабраных у Нацыянальным санктуарыі вернікаў, іерарх адзначыў, што Маці Марыя збірае сваіх дзяцей у гэтым святым месцы як адну сям’ю.

«Больш за 400 гадоў таму Марыя прыйшла сюды, на гэтую зямлю, да нашых продкаў, каб іх падтрымаць, каб іх наведаць»,— адзначыў арцыпастыр. Ён нагадаў, што 125 гадоў таму нашыя продкі на заклік Папы Пія XII прысвяцілі сябе Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, і цяпер малады Касцёл на Беларусі жадае зноў здзейсніць гэты акт прысвячэння.

«У акце інтранізацыі будзем прасіць аб еднасці ў нашых сем’ях і іх аднаўленні, каб яны былі асяродкамі любові і міру, свабоднымі ад здрады, агрэсіі і насілля, адкрытымі для новага жыцця і здольнымі перадаваць веру і традыцыю продкаў новым пакаленням. Будзем прысвячаць Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса нашую моладзь, каб яна знаходзіла сэнс жыцця і ішла за голасам Бога, каб сэрцы маладых людзей палалі любоўю да Збаўцы, каб іх энтузіязм і вера аднаўлялі Касцёл», — патлумачыў духоўны сэнс інтранізацыі арцыбіскуп Станеўскі.

На заканчэнне гаміліі арцыпастыр заахвоціў сабраных да малітвы: «Просім сёння: Божа, блаславі Беларусь, блаславі ўсіх нас, каб дзякуючы адданай веры і чуйнасці нашага сэрца на патрэбы бліжняга, мы змаглі паспрыяць якаснаму будаванню нашай сучаснасці, каб яна сталася трывалым і прыгожым падмуркам веры, надзеі і любові для будучых пакаленняў».

Святочную начную літургію традыцыйна аздобіў прыгожым спевам хор «Залатая Горка» пад кіраўніцтвам Святланы Шэйпы з мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха). Парадак падчас цэлебрацыі забяспечвалі беларускія каталіцкія скаўты.

Напрыканцы Імшы арцыбіскуп Юзаф Станеўскі павіншаваў прысутных на цэлебрацыі архімандрыта Гаека і ксяндза прэлата Уладзіслава Завальнюка з 50-годдзем святарства, якое яны сёлета адзначылі.

Каментары4

  • Индеец
    06.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • дочка Максима Дизайнера
    07.07.2024
    Рэд.
    чаму так упарта баніця майго (!) Индееца ?
  • дочка Максима Дизайнера
    07.07.2024
    [Рэд. выдалена]

У віцэ-спікеры КР безальтэрнатыўна абіраюць Станіславу Гліннік, унучку Шушкевіча1

У віцэ-спікеры КР безальтэрнатыўна абіраюць Станіславу Гліннік, унучку Шушкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла чэшская беларусістка Францішка Сокалава, дачка славутага Яна Патачкі2

Лукашэнка вярнуўся ў Мінск — на сустрэчу з першай лэдзі Зімбабвэ

Кіраўнік Цэнтра выдачы асабістых дакументаў Літвы адхілены ад пасады пасля расследавання БРЦ2

Новы бойфрэнд Арыны Сабаленкі апублікаваў мілыя фоткі з беларускай тэнісісткай3

Кныровіч: Палітвязні адмовіліся выходзіць на волю. Бо ўмовай можа быць здрада сабе

Польшча перастала прапускаць грузавікі з Беларусі23

Вынесены прысуд хірургу з Бабруйска, з-за памылкі якога памерла жанчына

Халезін распавёў, калі і дзе выйдзе спектакль пра Сныціну са Сныцінай

Ноччу ў небе над Беларуссю бачылі незвычайны абʼект2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеры КР безальтэрнатыўна абіраюць Станіславу Гліннік, унучку Шушкевіча1

У віцэ-спікеры КР безальтэрнатыўна абіраюць Станіславу Гліннік, унучку Шушкевіча

Галоўнае
Усе навіны →