Грамадства66

Рашэнне аб ануляванні ДНЖ у Літве больш не прыпыняецца пры абскарджанні ў судзе. Чалавек мусіць выехаць з краіны

У Літве з 1 ліпеня пастановы Дэпартамента міграцыі аб ануляванні дазволу на жыхарства больш не прыпыняюцца ў выпадку абскарджання ў судзе. Пра гэта гаворыцца ў каментары, размешчаным на сайце Дэпартамента.

Новы парадак устаноўлены папраўкамі да закона «Аб прававым становішчы замежнікаў», якія ўступілі ў сілу ў пачатку месяца, піша Reform.news.

«З 1 ліпеня 2024 года рашэнне Дэпартамента міграцыі аб ануляванні дазволу на жыхарства, выдадзенага замежніку, больш не будзе аўтаматычна прыпыняцца ў выпадку яго абскарджання.

Гэта азначае, што дазвол на жыхарства замежніка будзе прызнаны несапраўдным незалежна ад таго, абскардзіць ці іншаземец рашэнне Дэпартамента міграцыі аб ануляванні свайго дазволу на жыхарства на працягу 14 дзён ці не.

Калі замежнік не пакіне Літву на працягу 14 дзён пасля анулявання віду на жыхарства, будзе вынесена рашэнне аб яго вяртанні [на радзіму].

Калі рашэнне аб вяртанні не будзе выканана, іншаземец будзе дэпартаваны і яму будзе забаронены ўезд у Літоўскую Рэспубліку», — паведамілі ў літоўскім ведамстве.

Да гэтага ў выпадку абскарджання рашэння Дэпартамента ў судзе ў замежнікаў захоўваўся часовы або пастаянны дазвол на жыхарства.

Раней паведамлялася, што з 1 ліпеня ў Літве таксама зрабілі больш строгімі ўмовы працы замежнікаў. Цяпер нельга працаваць тым, хто прыехаў па бязвізавым рэжыме, нацыянальных, шэнгенскіх візах, а таксама дазволах на жыхарства, выдадзеных іншымі краінамі. Каб мець права на працу, трэба атрымаць часовы дазвол на жыхарства.

Каментары6

  • І што будзе?
    05.07.2024
    Наўседа дэпартуе ўсіх пратэстных беларусаў у Беларусь, да Лукашэнкі ў турмы?
  • Банду гэць!
    05.07.2024
    Гэта ў Літве? Вы жартуеце? Там жа сядзіць Прэзідэнтка Беларусі са сваімі дарадцамі...
    Ціханоўская павінна быць неадкладна адхіленая ад якой-колечы магчымасці хоць нешта нават каментаваць па беларускім пытанні. Кожна раз яна штосці гаворыць - становіцца толькі горш, яе ніхто не паважае і выкарыстоўваюць толькі ў сваіх інтарэсах. Гэта прыніжэнне беларускага народа.
    Лепш ніякага прадстаўніцтва, чым гэткая ганьба!
  • Кастусь
    05.07.2024
    Банду гэць!, нужно было в Беларуси отстаивать свои права в 2020, а не сейчас в Литве. В Литве законы принимаются исходя из литовских интересов, а не исходя из интересов 1% беларусов. Так работает демократия, когда законы принимаются в интересах большинства своего народа и своей страны, а не приезжих трудовых мигрантов.

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →