Свет44

Марын Лё Пэн назвала правакацыяй пост МЗС Расіі з яе фотаздымкам і паабяцала падтрымку Украіне

Французскі правы палітык Марын Лё Пэн на тэлеканале TF1 назвала правакацыяй і спробай умяшання ва ўнутраныя справы Францыі публікацыю, якая зʼявілася напярэдадні ў твітары расійскага МЗС, піша The Insider.

«Народ Францыі імкнецца да суверэннай знешняй палітыкі, якая служыць яго нацыянальным інтарэсам, і да разрыву з дыктатам Вашынгтона і Бруселя. Французскія чыноўнікі не змогуць ігнараваць гэтыя глыбокія змены ў дачыненні да пераважнай большасці грамадзян», — такое паведамленне апублікаваў МЗС Расіі, суправадзіўшы яго фатаграфіяй Лё Пэн, напярэдадні другога тура парламенцкіх выбараў, які пройдзе ў Францыі 7 ліпеня. 

«Калі вы пішаце такі паказны і правакацыйны твіт, гэта можна разглядаць як форму ўмяшання», — заявіла Марын Лё Пен.

Палітык таксама заявіла, што ў выпадку перамогі на выбарах яе партыя «Нацыянальнае абʼяднанне» (RN) працягне падтрымку Украіны, хоць і выключае адпраўку французскіх салдат на вайну. 

«Нацыянальнае абʼяднанне» перамагло ў першым туры выбараў 30 чэрвеня, атрымаўшы больш за 30% галасоў. Кааліцыя прэзідэнта Франсуа Макрона «Разам» заняла толькі трэцяе месца. 

«Нацыянальнае абʼяднанне» на працягу многіх гадоў падтрымлівала сувязі з Масквой, аднак у апошні час спрабуе дыстанцыявацца ад Расіі.

Каментары4

  • За Свабоду!
    04.07.2024
    Рэпутацыю такую яна сама сабе зарабіла, прарасійскую, зараз ужо не адмыцца.
  • За Свабоду!
    04.07.2024
    Дадам, што пра Макрона расіянам такое нават у галаву не прйдзе напісаць, а яна свая для іх, таму і пішуць.
  • бабруйчанін
    04.07.2024
    Так, Пры Макроне ен на словах "напаліенчык" У рэале Францыя на 14 месце па падтрымке зброей грашымі Украіны..На словах у віртуале легіон французскі у Адэсе міражы у небе а насамрэчь як у анекдоце ..

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу14

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Усе навіны →
Усе навіны

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе4

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

Бізнэсоўца з Гомеля судзяць па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі

92-гадовая жанчына штотыдзень абедае ў замку ўжо 37 гадоў

Зяленскі: Перамір'е магчыма, калі Украіну запросяць у NATO7

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу14

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Галоўнае
Усе навіны →