Грамадства

Усе дамы-інтэрнаты ў Беларусі сталі пансіянатамі і атрымалі назвы

З 1 ліпеня 2024 дамы-інтэрнаты, прызначаныя для пажылых людзей і інвалідаў, змянілі свой статус і ператварыліся ў сацыяльныя пансіянаты. Акрамя таго, калі раней яны былі безназоўнымі, то цяпер за кожным замацавана назва, піша сайт «Першы».

Перайменаванне беларускіх дамоў-інтэрнатаў звязана з пашырэннем спектра паслуг, якія аказвае стацыянарная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання. Гэта абумоўлена уступленнем у сілу абноўленага закона «Аб сацыяльным абслугоўванні».

Цяпер сацыяльныя пансіянаты — гэта мультыфункцыянальная ўстанова, дзе знаходзяцца людзі, якім неабходны догляд. Як паведамілі ў Мінпрацы, тыя, хто там жыве, праходзяць сацыяльную рэабілітацыю, атрымліваюць працоўныя навыкі, вырашаюць пытанні сацыялізацыі. Акрамя таго, у гэтых установах арганізавана правядзенне вольнага часу па ўсіх магчымых напрамках.

У структуры непасрэдна стацыянарных устаноў адкрываюцца і аддзяленні дзённага знаходжання. Акрамя гэтага, цяпер прадугледжаная магчымасць знаходжання ў такіх установах ва ўмовах павышанай камфортнасці.

Яшчэ адной асаблівасцю стала тое, што ўсе аб'екты падобнага тыпу (а іх у Беларусі 91) атрымалі ўласнае найменне. Раней у назвах дамоў-інтэрнатаў была прывязка толькі да месцазнаходжання, а цяпер усё інакш.

Напрыклад, Дамачаўскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў стаў «Дамачаўскім сацыяльным пансіянатам «Сузор'е». Брэсцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў ператварыўся ў ДУ «Брэсцкі сацыяльны пансіянат «Прыбужжа». Замест Косаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў з'явіўся сацыяльны пансіянат «Зарэчча». Такая ж установа ў Целяханах стала сацыяльным пансіянатам «Агінскі».

З усімі назвамі сацыяльных пансіянатаў, якія прыйшлі на месца дамам-інтэрнатам, можна азнаёміцца тут.

Каментары

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной34

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася39

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной34

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Галоўнае
Усе навіны →