Грамадства1

У сацсетках беларусам актыўна прапануюць купіць правы. Як працуе махлярская схема?

Без здачы экзаменаў, без наведвання аўташколы, у кароткі тэрмін — за грошы ўсяго за пару дзён абяцаюць зрабіць дакументы з унясеннем у базу ДАІ. Рэклама з прапановай купіць пасведчанне кіроўцы проста не дае праходу ў інстаграме. Каб зразумець, як працуе гэтая схема, выданне Tochka.by спісалася з такімі прадаўцамі, даведалася прайс і спытала ў МУС, што там думаюць з гэтай нагоды.

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама / Telegram

За грошы — так

Некалькі падазроных акаўнтаў у інстаграме апошнім часам актыўна круцяць рэкламу — абяцаюць зрабіць правы за кароткі тэрмін. Любая катэгорыя, без экзаменаў, 100%-ная гарантыя. Прычым запэўніваюць, што гэта будзе арыгінал.

Фота: Instagram

Усе, хто мадэруе такія старонкі ў сацсетках, прапануюць працягнуць зносіны ў тэлеграме. Адзін з карыстальнікаў пад нікам Максім Уладзіміравіч актыўна вядзе свой акаўнт: посціць фота задаволеных кліентаў, якія з яго дапамогай атрымалі правы, водгукі і звычайныя моманты з жыцця.

У перапісцы ён перш за ўсё ўдакладняе, якія правы патрабуюцца. Кошт пытання, мабыць, залежыць ад катэгорыі. Так, за правы катэгорыі B — Br850. Абяцае, што ўсё будзе гатова праз два-пяць дзён.

Мужчына просіць перадаплату — усяго 30%. На карту беларускага банка. У якасці гарантыі абяцае выслаць фатаграфію гатовых правоў і фота базы.

Правы Максім Уладзіміравіч абяцае самыя што ні на ёсць сапраўдныя.

«Усё будзе па базе, таму што ўсё афіцыйна праз ДАІ», — запэўніў ён.

На ўдакладняючае пытанне, ці трэба пацвердзіць факт навучання ў аўташколе, мужчына адказаў: ніякіх даведак не трэба.

Папрасіў толькі фота пашпарта, фота 3×4 см, фота подпісу. Запэўніў, што правы не выклічуць ніякіх падазрэнняў у супрацоўнікаў ДАІ ні ў Беларусі, ні за мяжой.

Чысціню і празрыстасць намераў мужчына пацвердзіў нават галасавым паведамленнем: маўляў, слова даю. Прапанаваў яшчэ паглядзець фотаводгукі задаволеных кліентаў. Гэта асобны канал у тэлеграме з 1,2 тыс. падпісчыкаў. Спакойна працуе некалькі гадоў.

Вядома ж, усе акаўнты з водгукамі схаваныя карыстальнікамі, знайсці хоць бы аднаго «жывога» чалавека не ўдалося.

Зрэшты, фатаграфіі сапраўды рэальныя. Некаторыя скрадзеныя з акаўнтаў сапраўдных аўташкол.

Калаж: Tochka.by

У прыватнасці, удалося знайсці некалькі фотаводгукаў з профілю брэсцкай школы — уладальнікі пасведчанняў кіроўцаў дзяліліся сваімі поспехамі пасля паспяховай здачы экзаменаў у ДАІ.

Купі правы

Падробка правоў кіроўцы ў Беларусі — з'ява не сказаць каб частая. Але стабільна некалькі разоў на год сілавікі выяўляюць такія выпадкі. Як мінімум пра чатыры такія факты ў 2022-м паведамлялі ў тэлеграм-канале мінскай міліцыі.

Што цікава, удалося знайсці і аднаго пацярпелага — ад рук таго самага Максіма Уладзіміравіча. Гісторыя — і смех і грэх.

Фота: Instagram

Наткнуўшыся на рэкламу ў сацсетках, хлопец паверыў абяцанням атрымаць пасведчанне кіроўцы за грошы. Перавёў задатак Br400 — але правы не атрымаў. Яму прапанавалі перавесці яшчэ Br500 — маўляў, тады дакумент дакладна будзе гатовы. Да хлопца дайшло: яго падманулі. І, нягледзячы на жаданне купіць правы (гэта значыць зрабіць правапарушэнне), пасля зносін з ашуканцамі малады чалавек усё ж звярнуўся ў міліцыю. Што было далей, невядома.

Рэальныя тэрміны за падробку

За падробку, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў прадугледжаная крымінальная адказнасць: пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў. Але ў міліцыі адзначылі: схема тут зусім іншая.

«Прымітыўныя падробкі, вырабленыя саматужным спосабам, сучасны друк зрабіць дазваляе. Але калі сапраўднасць такіх дакументаў здольны вызначыць нават звычайны супрацоўнік ДАІ без спецыяльнай экспертызы, то можна меркаваць, якога ўзроўню гэтыя падробкі. А ўнесці ў базу такія дакументы — гэта наогул немагчыма ў нашай краіне», — упэўнены намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС Аляксандр Рынгевіч.

Фота: Instagram

Самае верагоднае тлумачэнне такой схемы з купляй правоў — банальнае махлярства. Разлік зламыснікаў вельмі просты: калі ты захацеў набыць нешта незаконнае і заплаціў за гэта, то, не атрымаўшы жаданае, наўрад ці будзеш звяртацца ў міліцыю.

У МУС адзначаюць: цяпер выпадкаў махлярства ў структуры кіберзлачынстваў стала значна больш — амаль 5000 фактаў.

Каментары1

  • Acab
    01.07.2024
    Гэта не правы, а дазвол, ліцэнзыя. І працуе гэта так: людзям інстытуцыйна гвалтам забараняецца неагрэсыўная дзейнасьць (кіраваньне аўтамабілем) і каб такую дзейнасьць ажыцьцяўляць манапаліст гвалту выдае "дазволы", якія зь нечага кліча навамовай правамі.
    А тое што бастыён кляйміць махлярствам - проста падрыў манаполіі гвалту на выдачу дазволаў на тое, што людзі здатныя рабіць самыя. І, як заўсёды ўва ўмовах мінімальнае канкурэнцыі вынікам зьяўленьня повага гульца на рынку - зьніжэньне кошту паслугі (і рэлігійнае адміністрацыйнае мудаханіны вакол атрыманьня дазволаў).
    Відавочна, манапаліст гвалту незадаволены зьяўленьнем канкурэнцыі ў сваёй штучна выдуманай і навязанай паслузе - сярод іншага арганізуе інфармацыйную кампанію супраць канкурэнта. Прыемна, што Наша Ніва далучаецца

«Гэта пытанне часу, але трэба саспець». Пуцін загаварыў пра адзіны парламент і валюту Беларусі і Расіі7

«Гэта пытанне часу, але трэба саспець». Пуцін загаварыў пра адзіны парламент і валюту Беларусі і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Актывісты прыехалі на польска-беларускую мяжу «блакаваць рух». Але гэта блакаванне ўмоўнае10

«За раз сабраў 500 грыбоў!» Беларус навучыўся беспамылкова вызначаць суперураджайныя паляны1

У офісе Зяленскага абверглі, што прэзідэнт дасць інтэрв'ю Такеру Карлсану

Колькасць нараджэнняў у Мінску падскочыла 3 ліпеня на 175%2

Па дарогах Беларусі ездзіць мульцяшны рэтрааўтамабіль3

Латушка: Лукашэнка склікаў закрытае пасяджэнне Рады бяспекі для абмеркавання патрабаванняў Польшчы1

Праваабаронцам дакладна вядома пра сем палітзняволеных, якія ўчора выйшлі на волю1

Трамп рыхтуецца да суперніцтва з Камалай Харыс за пасаду прэзідэнта ЗША

У Расіі затрымалі камандзіра дэсантнікаў, якія зверствавалі ў Бучы. Але затрымалі яго за іншае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта пытанне часу, але трэба саспець». Пуцін загаварыў пра адзіны парламент і валюту Беларусі і Расіі7

«Гэта пытанне часу, але трэба саспець». Пуцін загаварыў пра адзіны парламент і валюту Беларусі і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →