У Фрунзенскае РУУС звярнуліся чацвёра жыхароў раёна, якіх пры арэндзе жылля падманулі ашуканцы. Агулам заяўнікі пазбавіліся блізу 2000 рублёў.
Так, адна з пацярпелых распавяла, што знайшла абʼяву аб арэндзе кватэры. На здымках была кватэра-студыя, добрая па цане. Ёй задавалі шмат пытанняў — час арэнды, ці ёсць жывёлы і г.д. Яе адказы нібыта задавальнялі суразмоўцаў. Дзяўчына перавяла перадаплату.
Але пасля атрымання задатку арэндадаўца паведаміла, што жыллё ўсё ж здадзена іншаму чалавеку, і даслала спасылку для вяртання грошай.
Дзяўчына ўвяла рэквізіты карткі, у тым ліку CVV-код, і выявіла спісанне ўсіх грашовых сродкаў.
Каментары