Ежа2424

Суп фо з ялавічынай — рэцэпт на выходныя

Сытны і смачны, суп фо на аснове ялавічнага булёну — улюбёная страва многіх, хто неабыякавы да азіяцкай кухні. Але як зрабіць яго дома?

soup pho
Фота: vecteezy

Фо — папулярны в'етнамскі суп, які гатуецца з пікантнага булёну, рысавай макароны, траў, спецый і мяса (звычайна ялавічыны або курыцы) і падаецца з талеркай свежых траў, парасткаў фасолі, нарэзанага перцу чылі і кавалачкамі лайма.

Традыцыйны рэцэпт — гэта складаны працэс, які ўключае ў сябе варку смажаных ялавічных костак, мяса і спецый у булёне на працягу некалькіх гадзін, каб атрымаць усе смакі і пажыўныя рэчывы.

Але ёсць больш просты і хуткі спосаб прыгатаваць суп фо дома.

Выкарыстоўваючы камбінацыю набытых у краме ялавічнага і курынага булёну, вы можаце прыгатаваць суп, які вельмі нагадвае традыцыйны фо. «Хуткі фо» можна зрабіць ўсяго за 45 хвілін, таму гэта добры варыянт абеду ці вячэры ў напружаны будні дзень.

 

Каб прыгатаваць хуткую версію супу фо, спатрэбіцца:

  • 1 сярэдняя жоўтая цыбуліна, разрэзаная на чвэртачкі
  • 1¾ шклянкі ялавічнага булёну
  • 1¾ шклянкі курынага булёну
  • 2 шклянкі вады
  • 1 сталовая лыжка рыбнага соусу (fishsausce)
  • 1 кавалачак свежага імбіру (2-3 см), тонка нарэзаны (чысціць не трэба)
  • 1 палачка карыцы
  • 2 чайныя лыжкі цукру
  • 1 струк аніса
  • 4 цэлыя гваздзікі
  • 200 г плоскай рысавай локшыны
  • 220 г вельмі тонка нарэзанай ялавічыны
  • соль па смаку
  • ½ шклянкі парасткаў фасолі
  • ¼ шклянкі нарэзанага свежага лісця кінзы
  • долькі лайма і парэзаны перац чылі для падачы

Як гатаваць:

  1. Нарэжце адну з чвэртак цыбуліны як мага танчэй; адкладзіце ўбок. У вялікай каструлі давядзіце да кіпення ялавічны і курыны булён, тры чвэрткі цыбуліны, ваду, рыбны соус, імбір, палачку карыцы, цукар, аніс і гваздзіку. Паменшыце агонь да сярэдне-нізкага і тушыце, не накрываючы вечкам, на працягу 30 хвілін.
  2. Тым часам давядзіце да кіпення вялікі рондаль з вадой. Зніміце з агню і дадайце локшыну. Дайце пастаяць, рэгулярна памешваючы, каб локшына не прыліпла, пакуль яна не стане мяккай і гнуткай — 5—10 хвілін. Зліце ваду і добра прамыйце халоднай вадой. Адстаўце ўбок.
  3. У вялікай місцы працадзіце булён цераз дробнае сіта. Прыбярыце цвёрдыя часціцы і пераліце празрысты булён назад у рондаль.
  4. Давядзіце булён да кіпення і дадайце локшыну; гатуйце, пакуль локшына не стане мяккай, ад 30 секунд да хвіліны. З дапамогай шчыпцоў ці лапаткі дастаньце локшыну з каструлі і раўнамерна размяркуеце па місках.
  5. Паменшыце агонь да мінімуму і дадайце ў булён нарэзаную ялавічыну; тушыце, пакуль яна не перастане быць ружовай, каля хвіліны. З дапамогай шумоўкі ці лапаткі дастаньце ялавічыну з булёну і размяркуйце па місках. Пакаштуйце булён і, калі трэба, дадайце соль. Заліце локшыну і ялавічыну булёнам.
  6. Выкладзіце ў кожную міску дробна нарэзаную цыбулю, парасткі фасолі і лісце кінзы.
  7. Перад падачай на стол пакладзіце побач долькі лайма, дробна парэзаны перац чылі.

Каментары24

  • уе €т нямка
    06.07.2024
    нібы адчулі, што бо- рашыла чарговы раз пакінуць -ка і рашылі заманіць яе ралтонам? бо што такое 'набыты у краме ялавічны і курыны булён хуткага гатавання'?
  • марская карова
    06.07.2024
    угу. бычка нябось "спаймаў" з замарожаных паўфабрыкатаў. і тое гэта ў лепшым выпадку. навошта "вашы" фота невядома зь якой яндексь.еда, калі вы можаце "свайго" "аўтэнтычнага" спытаць, з якога пакета той забадзяжыў пахлёбку? і распавесьці спадарству. ну так жа? ну. дык чакаем. рэцэпт аутэнтычнага
  • Žvir
    06.07.2024
    марская карова, recept skladany, našamanū kuchar, dyk našamaniū, z pieršaha razu nie zrazumieū. Adno skažu, što sup u jaho husciejšy, a hety niejki žydzieņki, zusim prazrysty niejki, adna lapša ū im vidac`, dy piastačka zielianinki toj. Aj.

    Darečy, uzhadaū vo, hety samy sup ja niekali ū aeraporcie ū Hankonhu zamoviū, dyk jon jašče i duža spicy (hostry, bahaty na spiecyi) byū, až spina zmakrela, poki zjeū...

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў пра працу на хіміі па 18 гадзін на дзень

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў пра працу на хіміі па 18 гадзін на дзень

Усе навіны →
Усе навіны

Вось у якіх раёнах Мінска можа зноў пагоршаць якасць вады2

Успышка віруса Марбург можа перарасці ў новую пандэмію. Што гэта за хвароба?3

Чэргі з аўтобусаў на межах Беларусі зноў зніклі

Вельмі моцны пажар на нафтабазе ў Пермскім краі Расіі

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто20

На Нобелеўскую прэмію міру сёлета прэтэндуе 286 кандыдатаў

Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Борысу Джонсану перад інтэрв'ю. Інтэрв'ю прыйшлося адмяніць1

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры2

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў пра працу на хіміі па 18 гадзін на дзень

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў пра працу на хіміі па 18 гадзін на дзень

Галоўнае
Усе навіны →