Пасажырскі цягнік са злучэннем «Варкута-Наварасійск» 26 чэрвеня сышоў з рэек у Рэспубліцы Комі, паведаміла Расійская чыгунка.
Дзевяць вагонаў саставу перакуліліся ў раёне горада Інта на перагоне «Інта-1 — Вугальны». Інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца.
Паводле звестак набліжанага да расійскіх сілавікоў тэлеграм-канала «112», на гэты момант вядома пра пяць пацярпелых — у іх удары і парэзы. Як піша выданне, папярэдняй прычынай інцыдэнту лічыцца падмыў чыгуначнай каляіны.
Каментары