У Чашніках ужо пяты раз за два месяцы судзілі спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова
Цягам апошніх месяцаў «экстрэмісцкімі» былі прызнаныя старонкі Канстанціна Чарнова ў сацсетках, у тым ліку тройчы — ягоны акаўнт у тыктоку, піша «Віцебская вясна».

Канстанцін Чарноў
Судовы ціск у дачыненні да Канстанціна Чарнова распачаўся яшчэ ў снежні мінулага года.
6 снежня, 11 снежня, 17 снежня і 21 студзеня яго судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП), а 19 снежня — за «несанкцыянавае пікетаванне» (ч. 1 арт. 24.23 КаАП).
Каментары