Жанчына была ў стане алкагольнага ап'янення
Жыхарку Гомельскай вобласці збіў цягнік, але, па шчаслівай выпадковасці, яна засталася жывая.
«56-гадовая жыхарка Веткаўскага раёна збіралася перайсці чыгуначныя шляхі і чакала пакуль праедзе пасажырскі цягнік, але… падышла занадта блізка і яе зачапіла», — паведамляе Гомельскае УУС.
Жанчына была ў стане алкагольнага ап'янення. Магчыма, менавіта таму яна і падышла занадта блізка да чыгуначных шляхоў.
Жанчына ў бальніцы.
Каментары