«Можна прачытаць за адзін дзень». Стала вядома, калі з'явіцца «ўзорны» падручнік па гісторыі Беларусі
Выхад навучальнага дапаможніка анансаваў раней міністр адукацыі.
Новы падручнік па гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі прэзентуюць у жніўні.
Пра гэта ў эфіры АНТ распавёў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Чыноўнік назваў гэты падручнік узорным.
«Ужо ў жніўні месяцы мы прэзентуем, на нашу думку, фактычна ўзорны падручнік па гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі для 10-га класа. Які можна прачытаць літаральна за адзін дзень, не адрываючыся», — заявіў Іванец.
Ён адзначыў, што падручнік «будзе прывіваць гонар за нашу гісторыю». Акрамя таго, па словах Іванца, і ў падручніках па іншых прадметах будзе прысутнічаць «патрыятычны кампанент».
Кіраўнік Мінадукацыі раней анансаваў, што ў новым падручніку па гісторыі будуць адлюстраваныя пратэсты 2020 года, прычым на гэта будзе выдзелены раздзел.
Каментары