У Баранавічах вынеслі прысуды трэцяй групе за пратэсты жніўня 2020 года. Усім калонія
З 7 па 31 мая Баранавіцкі суд разгледзеў справу супраць 8 чалавек. Ім ставілася ч. 1 арт. 342 КК (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), пішуць брэсцкія праваабаронцы.
31 мая Баранавіцкая суддзя Вікторыя Пакунова абвясціла прысуды яшчэ 8 жыхарам Баранавічаў:
▪ Філіповіч Дзмітрый — 2 гады 6 месяцаў калоніі;
▪ Каляга Канстанцін, Каласоўскі Эрык — па 2 гады калоніі;
▪ ️Сергіеня Павел, Дрык Іван, Пацко Іван — па 1 годзе 6 месяцаў калоніі;
▪ ️ Лаўрушчык Аляксандр і Лапіч Арцём — аднаму паўтара года калоніі, другому 2 гады (але каму з іх колькі менавіта, з паведамлення суда незразумела).
Такім чынам, сёлета вынеслі прысуды ўжо 25 жыхарам Баранавічаў. Спачатку суддзя Паўлечка асудзіла 8 чалавек, а потым суддзя Паўлоўская асудзіла яшчэ 9 чалавек.
Усім прысудзілі калонію на тэрмін ад 1 да 3 гадоў (адзінае выключэнне — жанчыне з дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў прысудзілі калонію з адтэрміноўкай).
Каментары