За паўгода ў Польшчы затрымалі 18 чалавек за сувязі з расійскімі і беларускімі спецслужбамі
Агульная колькасць усіх арыштаваных са снежня мінулага года ў сувязі з дзеяннямі расійскіх і беларускіх спецслужбаў на тэрыторыі Польшчы складае 18 чалавек, заявіў 3 чэрвеня міністр унутраных спраў і адміністрацыі гэтай краіны Томаш Семоняк.
«У нас няма ніякіх сумневаў у тым, што на загад спецслужбы замежнай дзяржавы, а менавіта Расіі, дзейнічаюць людзі, гатовыя пагражаць жыццю, здароўю, маёмасці польскіх грамадзян», — сказаў міністр.
На дадзены момант, паводле слоў чыноўніка, «дзякуючы вельмі эфектыўным дзеянням Агенцтва ўнутранай бяспекі і паліцыі 10 чалавек знаходзяцца пад вартай менавіта па абвінавачванні ў планаванні або спробе здзяйснення актаў сабатажу».
«Іншыя гісторыі з гэтых 18 былі таксама непасрэдна накіраваныя на нанясенне ўдару па бяспецы польскай дзяржавы», адна з іх звязаная са спробай «здзейсніць або арганізаваць замах на прэзідэнта Украіны».
Паводле ацэнкі польскага міністра, такая дзейнасць — частка «вялікага цэлага, якое ўключае ў сябе расійскія ці беларускія кібератакі або ціск на мяжы».
Да падпалаў у польскіх гандлёвых цэнтрах датычны імаверны зяць беларускага дыпламата
Адным з затрыманых у Польшчы па «справе аб падпалах» беларусаў можа быць раней судзімы былы баец ММА
Латушка пра групу беларускіх дыверсантаў, закінутых у Еўрасаюз: Мэтай можа быць ліквідацыя як мяне, так і Сахашчыка
Польскія спецслужбы затрымалі двух беларусаў — іх вінавацяць у падрыхтоўцы дыверсій па заданні Крамля
Каментары