Палітвязня Андрэя Лапаціна асудзілі на чатыры гады за данаты. Ён вярнуўся з Літвы
І вярнуўся, каб зрабіць перадачу ў СІЗА свайму брату, затрыманаму па справе Мачулішчаў.
У Мінскім гарадскім судзе 22 красавіка агучылі прысуд палітзняволенаму Андрэю Лапаціну — чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя Святлана Чарапанава прызнала яго вінаватым у «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».
Андрэя затрымалі напачатку траўня 2023 года, калі ён прыехаў зрабіць перадачу свайму брату Максіму Лапаціну, затрыманаму па справе Мачулішчаў. Да гэтага мужчына жыў у Літве.
Падтрымайце Андрэя грашовымі пераводамі, лістамі і пасылкамі: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Андрэю Анатольевічу Лапаціну.
Каментары