Культура55

У Гродне з Новага замка прыбралі мемарыяльную шыльду Касцюшкі

Са сцяны Новага замка ў Гродне знікла драўляная мемарыяльная шыльда, прысвечаная знаходжанню ў Гродне Тадэвуша Касцюшкі, заўважыла Hrodna.life.

Месца, дзе была шыльда, прысвечаная Касцюшку. Крыніца: Facebook / Ales Kirkevicz

Шыльда размяшчалася злева ад цэнтральнага ўваходу ў Новы замак і была прысвечана падзеям паўстання 1794 года. Тады ў замку працавала Паўстанцкая парадкавая камісія, быў там і кіраўнік паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка. 30 кастрычніка 1794 года ён правёў у каралеўскім палацы нараду з кіраўнікамі паўстанцкіх атрадаў Вялікага Княства Літоўскага.

Шыльда, прысвечаная Касцюшку, была ўсталяваная ў 1994 годзе. Са сцяны замка яе знялі ў сярэдзіне красавіка — тыдзень-паўтара таму.

Шыльда Касцюшкі ў Гродне

Так выглядала мемарыяльная шыльда. Фота: vedi.by

Гэта ўжо не першы выпадак, калі ў Гродне здымаюць памятныя знакі героям беларускай гісторыі, якія па тых ці іншых прычынах нялюбыя прарасійскім дзеячам.

Так, летам 2023 года прарасійская актывістка з Гродна Вольга Бондарава хвалілася, што прасіла Гродзенскі гарвыканкам прыбраць са спісу знакавых для Гродна людзей у Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме Гродна Кастуся Каліноўскага, а пасля і Тадэвуша Касцюшку. Першага яна назвала «польскім тэрарыстам», другога — «змагаром за Польшчу супраць Расіі». Пры гэтым культуру яна называла выключна «культуркай». Абедзве згадкі зніклі з сайта ЦБС літаральна за пару дзён. 

11 ліпеня 2023 года з тэрыторыі гродзенскага чыгуначнага вакзала прыбралі 30-гадовы памятны знак паўстанцам 1863 года. Яго замянілі на памятную шыльду савецкім партызанам. Тады Бондарава таксама хвалілася, што спрычынілася да знікнення знака. Пазней стала вядома, што памятны знак дэмантавалі супрацоўнікі Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а гродзенскія чыноўнікі сцвярджалі, што нічога пра гэта не ведаюць.

Цяпер памяць пра Тадэвуша Касцюшку захоўваецца ў гродзенскім кафедральным касцёле Святога Францыска Ксаверыя: там размешчаны дзве мемарыяльныя шыльды. Таблічка з надпісам па-польску 1917 года ўсталяваная да сотай гадавіны з дня яго смерці. Яшчэ адна ўсталяваная ў 2017 годзе злева ад галоўнага алтара касцёла. Яна зроблена з адмысловага шкла і мае надпісы на беларускай, польскай і англійскай мовах: «1817—2017. Тадэвушу Касцюшку — удзячныя нашчадкі».

Каментары5

  • ктотыестесь
    24.04.2024
    Беларусь  - "Донбас" Речи Посполитой... 
    Т.н. "змагары" даже не заметили как их поимели. Наобещали государство вместо "кресов" а получили "губернии".   Шляхта явно не за такое подымала восстания и теряла имущество, свободу и жизнь.  
    Как говорил мой дед "Нет хуже пана чем бывший холоп...."
  • Русский дом в г.Гродно (Республика Белоруссия)
    24.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    24.04.2024
    Сікуны. Ад Кастусь Каліноўскі, Тадэвуш Касцюшка, Ларыса Геніюш ды іншых прытомнасьць страчваюць, але аргазмуюць ад ленін, сталін, лукашэнка, пуцін ды іншай брыдоты, якія для беларусаў прынесьлі толькі гора.

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Як бюджэтна адпачыць на востраве вечнай вясны ў Атлантычным акіяне? Беларусы падзяліліся досведам4

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь170

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

Пісьменнік і цырульнік Сяргей Календа пастрыг Андрэя Хадановіча проста на сцэне ФОТАФАКТ2

У Жодзіне мужчына памёр у паліклініцы ў чарзе па талоны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →