Грамадства33

Сілавікі прыйшлі ноччу шукаць Леаніда Судаленку ў яго гомельскай кватэры. Той тактоўна падказаў, дзе яго знайсці

Праваабаронца, які адбыў два з паловай гады за кратамі, з'ехаў з краіны мінулым летам.

Сёння ноччу сілавікі прыйшлі шукаць Леаніда Судаленку ў яго гомельскую кватэру — праваабаронца з'ехаў з краіны мінулым летам. Пра гэта Леанід напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку і апублікаваў фота з Еўрапейскага парламента.

«Сёння каля гадзіны ночы ў кватэру маёй сям’і грукаўся маёр міліцыі. Шукаюць нават ноччу, непакояцца…

Леанід Судаленка ў Еўрапарламенце ў Бруселі. Фота: яго фэйсбука

Гэтым здымкам падказваю маёру і астатнім выканаўцам рэпрэсій, дзе мяне шукаць. Я тут, каб дакументаваць катаванні, каб расказваць, у якіх умовах вы трымаеце беларускіх палітвязняў-закладнікаў. Як Нобелеўскі лаўрэат прэміі міра Алесь Бяляцкі выжывае ў адзіночнай камеры ШЫЗА. Не губляйце марна час, вярнусь у краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю. А пакуль — мы памятаем!»

Знанага гомельскага праваабаронцу затрымалі ў студзені 2021 года і ў лістападзе 2021 года яго асудзілі да трох гадоў зняволення. Праваабаронца выйшаў на волю 21 ліпеня, цалкам адбыўшы свой тэрмін (час праведзены ў СІЗА лічыцца за паўтара ў калоніі) — за кратамі Леаніда ўтрымлівалі два з паловай гады. Праз два тыдні пасля вызвалення ён з'ехаў з Беларусі.

Каментары3

  • Так
    16.04.2024
    Добра адказаў!
  • Варыянт
    16.04.2024
    Так трэба тады забраць кватэру і выставіць на продаж)). Як у Цапкалы)). І ўсім будзе добра)).
  • Sveiki
    16.04.2024
    Варыянт, не раўнай свайго таксалу з Леанідам - сапраўдным беларусам ды Чалавекам!

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?7

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Усе навіны →
Усе навіны

Актывістцы «Гавары праўду» далі ў Польшчы рэальны тэрмін за шпіянаж на карысць Беларусі10

У Латвіі паказалі фота дрона, які ўпаў на ўсходзе краіны3

Безыдэйная і безгустоўная халтура. Канцэпцыю новага гістарычнага музея для Лукашэнкі рыхтавалі ў спешцы15

Як дзяцей у Германіі пазбаўляюць ад страху чытання ўслых? У школу клічуць сабаку-слухача! 3

Веласіпедыстаў зноў абавяжуць спешвацца на пешаходных пераходах. Самакатчыкаў таксама6

Івулін і Астапеня запусцілі падарожна-культурніцкае шоу «Гэта топ!» ВІДЭА11

Нарэшце пойдуць дажджы

Сёння пачынаюць судзіць гісторыка Ігара Мельнікава2

Што цяпер чуваць пра воспу малпаў, якую месяц таму абвясцілі пагрозай свету?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?7

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Галоўнае
Усе навіны →