Грамадства33

Сілавікі прыйшлі ноччу шукаць Леаніда Судаленку ў яго гомельскай кватэры. Той тактоўна падказаў, дзе яго знайсці

Праваабаронца, які адбыў два з паловай гады за кратамі, з'ехаў з краіны мінулым летам.

Сёння ноччу сілавікі прыйшлі шукаць Леаніда Судаленку ў яго гомельскую кватэру — праваабаронца з'ехаў з краіны мінулым летам. Пра гэта Леанід напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку і апублікаваў фота з Еўрапейскага парламента.

«Сёння каля гадзіны ночы ў кватэру маёй сям’і грукаўся маёр міліцыі. Шукаюць нават ноччу, непакояцца…

Леанід Судаленка ў Еўрапарламенце ў Бруселі. Фота: яго фэйсбука

Гэтым здымкам падказваю маёру і астатнім выканаўцам рэпрэсій, дзе мяне шукаць. Я тут, каб дакументаваць катаванні, каб расказваць, у якіх умовах вы трымаеце беларускіх палітвязняў-закладнікаў. Як Нобелеўскі лаўрэат прэміі міра Алесь Бяляцкі выжывае ў адзіночнай камеры ШЫЗА. Не губляйце марна час, вярнусь у краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю. А пакуль — мы памятаем!»

Знанага гомельскага праваабаронцу затрымалі ў студзені 2021 года і ў лістападзе 2021 года яго асудзілі да трох гадоў зняволення. Праваабаронца выйшаў на волю 21 ліпеня, цалкам адбыўшы свой тэрмін (час праведзены ў СІЗА лічыцца за паўтара ў калоніі) — за кратамі Леаніда ўтрымлівалі два з паловай гады. Праз два тыдні пасля вызвалення ён з'ехаў з Беларусі.

Каментары3

  • Так
    16.04.2024
    Добра адказаў!
  • Варыянт
    16.04.2024
    Так трэба тады забраць кватэру і выставіць на продаж)). Як у Цапкалы)). І ўсім будзе добра)).
  • Sveiki
    16.04.2024
    Варыянт, не раўнай свайго таксалу з Леанідам - сапраўдным беларусам ды Чалавекам!

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту13

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі фільм трапіў у конкурс Берлінале. Пра што ён?1

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме17

Памёр кінарэжысёр Дэвід Лінч8

Былы расійскі алігарх Гусінскі заявіў, што згалеў і жыве на $20 тысяч на месяц8

Лукашэнка паблажліва выказаўся пра мігрантаў з Усходу. Прапагандысты адразу працытавалі, а пасля схамянуліся12

«Слодыч» прыдумаў сваё заданне для «Гульні ў кальмара». Высветлілася, што шмат беларусаў даўно так гуляюць4

Каманда Трампа разглядае варыянты як змякчэння, так і ўзмацнення санкцый адносна Расіі3

Малодшым школьнікам прапануюць «злавіць монстра, які спрабуе сарваць выбары»4

У Аршанскім раёне мужчына залез у чужую хату і там памёр

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту13

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту

Галоўнае
Усе навіны →